| Daniela Arcuri |
[Jul. 3rd, 2009|11:23 pm] |
У нашу інтэлектуальную сталіцу завітала замежная зорка Даніела Аркуры. Правяла сёньня неблагі вурок. Шмат практыкаваньняў кшталту - паставіць заднюю нагу ўперад, пярэднюю пад 90 градусаў літарай Т ці перагорнутай L, перанесьці вагу на пярэднюю, павярнуцца ў той бок на 90+. Потым тое-ж, але пярэдняя нага стаіць на цэлы крок наперадзе. Потым тое-ж, але ногі разам. Потым ногі раставіць ўшыр. Павярнуцца ўбок, вага на задняй, прысесьці, пярэднюю выпраміць, падняць ад падлогі. Яшчэ шмат, усё не запомніш Паказвала крокі - няхітрыя, але карысныя. 1) uno-dos, павярнуць даму, самому не крочыць, а ёй правесьці невялічкі крок назад левай. Пайсьці сваёй правай разам зь яе, паставіць у crusada. Левую прыставіць, зрабіць вялікае rulo, выйсьці ў resolucion. 2) uno-dos-tres, разьвярнуць даму на левай назе амаль на 180 па стрэлцы гадзіньніка, яна задняй правай робіць нізкае boleo. Разьвярнуць назад, вытрымаць паўзу (хай у гэты час робіць lustrada), зрабіць два ocho adelante, адтуль у resolucion. 3) uno-dos, entrada правай. Павярнуцца направа, правесьці даму ў ocho adelante, пры гэтым не крочыць, а разьвярнуцца там, дзе стаіш. Яшчэ два такіх-жа ocho adelante, адтуль выйсьці ўва што хочаш. |
|
|
| Цудоўнае |
[Jul. 2nd, 2009|07:01 am] |
http://forum.yurclub.ru/index.php?showtopic=233057
Расейскае Аўтарскае Таварыства падала ў суд на арганізатараў канцэртаў гурта Deep Purple, бо яны не прасілі ліцэнзіі на публічнае выконваньне й, адпаведна, не заплацілі за аўтарскія правы аўтарам песень - Яну Гілану, Роджару Гловеру, Яну Пейсу й Сьціву Морсу.
This is just great. Russian Copyright Agency sued the organizers of a Deep Purple concert, because they didn't ask for the license for publicly performing the songs of Ian Gillan, Roger Glover, Ian Paice and Steve Morse.
via tiphareth |
|
|
| Ля чужых берагоў |
[Jun. 28th, 2009|11:13 am] |
Беларусы й далучыўшыяся,
каму патрэбны папяровы альманах 'Ля чужых берагоў', Мюнхэн 1955, вось такі? У мяне іх знайшлося 4 асобнікі, 3 2 1 магу аддаць. |
|
|
| Хімія 2/12, палёт нармальны // Chemo 2 of 12, so far so good |
[Jun. 25th, 2009|04:20 pm] |
| [ | Current Music |
| | Life After Life - Just Trip | ] | Помпачка з 5ФУ як родная Пальчыкі ад халоднага коле, ну дык і не чапай халоднага, дурань Затое мне можна казаць 'пазалаці ручку, [аксалі]плацінавы' На майспейсе ляжыць Лайф Афтер Лайф Марыўана!
The 5FU pump fits like a glove ...not Fingers and throat have an amazing cold sensitivity, have to avoid touching/drinking/eating cold stuff. But I can honestly be called golden [oxali]platinum Myspace has a bunch of tracks from Life After Life. Marijuana! |
|
|
| (no subject) |
[Jun. 17th, 2009|12:31 am] |
|
Френды, не подскажете недорогую гостиницу в Москве, где можно было бы поселить на несколько дней любимую тёщу? |
|
|
| QOTD |
[Jun. 15th, 2009|11:29 pm] |
Адкапаў у айкідошнай суполцы цудоўны выраз: Першы крок - найцяжэйшы. Кожны крок - першы.
Digging through aikido I found a great line: The first step is the hardest. Every step is the first step. |
|
|
| (no subject) |
[Jun. 12th, 2009|02:42 pm] |
Прайшла першая сэсыя хіміі. Не так усё й страшна, амаль не было млосна. Праўда, ў канцы паставілі капельніцу з магніем, маўляў, ён зьніжае сайд-эфекты ад аксаліплаціна. А потым дахтары датумкалі паглядзець аналізы і прыбеглі зь віскам, бо й так магнія ў крыві была амаль падвоеная доза. Ў выніку завіс там яшчэ на дзьве гадзіны, за якія прамылі саляной рашчынай. Пачуцьці ад холада, канешне, прышпільныя. П'еш халодную ваду - быццам горла поўнае йльду. Бярэш у рукі нешта халоднае, ці проста выходзіш з хаты на вуліцу - адчуваньне, быццам рукі засунуў у сьнег. Але трываць можна. Два дні потым хадзіў з помпай, што ўлівала старога знаёмца 'пяць ёб ця'. Падчас было млосна, а так нічога.
Went through the first round of chemotherapy. Not really scary, I didn't feel nauseous or anything. They administered calcium/magnesium after (this is supposed to reduce the side effects of oxaliplatin); then finally read the blood report and screamed bloody murder because my magnesium was very high. Stopped the magnesium and kept me on saline for another 2 hours to flush out the extra Mg. The cold sensitivity is weird - when drinking cold water, the throat feels like it's full of ice. When I touch something cold, or even get out of the house to the street, the fingers feel like they are submerged into a cold water bath. For two days after the "big" chemo I had to wear a pump with the old friend "five fuck yous". A bit nauseating, but not too bad. |
|
|
| Жыцьцё не стаіць на месцы / Life Won't Wait |
[Jun. 7th, 2009|01:21 am] |
Жыцьцё не стаіць на месцы, а б'е ключом Учора йду дадому, думаю - вось, у кішэні білет на Гогаль-Бардэль, лепата... Раптам скручвае, ванітую проста на траўку, дома ляжу пластом, страўнік баліць. Ладна білет сябру сябра скінуў, і тое хлеб. Сёньня йдзем дадому, насустрач два хлапцы. Я інстыктыўна стаў паміж ilvyanyatka і імі. Яны прайшлі, раптам ззаду - 'Гані кашэль!'. Ён ужо побач і махае вялізным нажом. Добра, што ў мяне ўсяго дваццатка й была.
Yesterday as I was going home, happily thinking - I've got the ticket to Gogol Bordello/Man Man. Suddenly I have this huge stomach ache, have to vomit right on the grass. Got home, still feeling really crappy. At least the ticket didn't go to waste - I got a friend's friend who wanted it. Today we're going home, two guys are heading towards us. I felt something wrong, instinctively got between ilvyanyatka and them. They passed, the next moment I hear "Give me your wallet", turn around and see a guy brandishing a huge knife. I was lucky to have only $20. No one got hurt... |
|
|
| Artificial Intelligence! |
[May. 30th, 2009|11:51 pm] |
Dear Amazon.com Customer,
As someone who has purchased or rated "Primitive Wilderness Living & Survival Skills: Naked into the Wilderness" or other products in the Cooking, Food & Wine > Outdoor Cooking category, you might like to know that "Dimplex CBQ-120-ELE Portable Convertible PowerChef 216-Square-Inch Electric Grill" is now available. You can order yours for just $599.99 by following the link below. |
|
|
| (no subject) |
[May. 27th, 2009|11:01 pm] |
Хадзіў сёньня ў шпіталь да анколягаў. З чэрвеня пачну хімію ў рэжыме FOLFOX6, два дні раз на два тыдні. Нават абяцаюць, што валасы ня ўсе выпадуць. Па ўсяму выглядае - прарвуся. Адна знаёмая сказала 'лячэньне пройдзе, й ты забудзеш гэта як страшны сон'. Не, такое не забываецца, але хочацца думаць, што зробіць мяне мацнейшым
Was in the hospital today, meeting the oncologists. In June I'll start the chemotherapy, the FOLFOX6 regimen, two days biweekly. They even promise I'll keep the hair. Everything says I'll make it through. One friend said 'once it's over, you'll forget it like a bad dream'. No, you can't forget *this*, but I want to think this will make me stronger. |
|
|
| (no subject) |
[May. 23rd, 2009|09:53 am] |
На Стратфары цікавы артыкул пра палестынскі мірны працэс. Ключавы, на маю думку, пункт: [...]Complicating matters for the Arab states is the fact that they have substantial populations that do care about the fate of the Palestinians. These states thus are caught between public passion on behalf of Palestinians and the regimes’ interests that are threatened by the Palestinian cause. The states’ challenge, accordingly, is to appear to be doing something on behalf of the Palestinians while in fact doing nothing.
The United States has a vested interest in the preservation of these states. The futures of Egypt, Saudi Arabia and the Gulf states are of vital importance to Washington. The United States must therefore simultaneously publicly demonstrate its sensitivity to pressures from these nations over the Palestinian question while being careful to achieve nothing — an easy enough goal to achieve.
The various Israeli-Palestinian peace processes have thus served U.S. and Arab interests quite well. They provide the illusion of activity, with high-level visits breathlessly reported in the media, succeeded by talks and concessions — all followed by stalemate and new rounds of violence, thus beginning the cycle all over again. |
|
|
| (no subject) |
[May. 22nd, 2009|09:52 am] |
Не магу вырашыць, што на разагудзе болей прывязваецца - Bagger 288 (асьцярожна, яно не для слабай псыхікі) ці Rocket Dog Напэўна, ўсё-ткі песенька пра Лайку COMЯADE LAIKA ЯOCKET DOG DENOUNCE BOUЯGEOIS PEDIGЯEE CHUM COMЯADE LAIKA HEЯO DOG COMMUNIST BOЯSCHT IN THE VACUUM |
|
|
| Home sweet home |
[May. 11th, 2009|11:38 am] |
No more doctors, No more surgeons, No more hospital beds, No more crap food |
|
|
| Зноўку ў шпіталі |
[May. 8th, 2009|08:16 pm] |
Зноўку ляжу ў шпіталі. Не хвалюйцеся, гэта так і плянавалася, нас з кутніцай рэжуць у два падыходы. Апэрацыя лёгкая, зараз амаль і не баліць нічога. Буду тут да нядзелі, а магчыма нават панядзелка. Забаўна - сястрычкі ўсе знаёмыя, ўсе ўсьміхаюцца, кажуць welcome back. |
|
|
| Працяг тэмы |
[May. 4th, 2009|04:09 pm] |
Чытачы гэтага ўтульнага дзёньнічку ўжо ведаюць, што гурт 'Грамадзянская абарона' быў заснаваны ў Англіі. А сёньня стала вядома, што гурт 'Сэктар Газа' пасьля сьмерці Юры Хоя не распаўся, а пераехаў у Бразылію й грае грайндкор/краст-панк. Панкі хой!
The readers of this cozy blog already know that the famous Russian punk band 'Civil Defense' was founded in England. Today I found out that 'Sector of Gaza' didn't disband upon Yury Khoy's death, but relocated to Brazil, where it's playing grindcore/crust punk
Punk's not dead! |
|
|
| адной дупай на дзьвюх крэслах сядзець няможна |
[Apr. 29th, 2009|09:54 am] |
Як казаў пэрсанаж любімае стужкі 'Чорная ружа - азнака суму, чырвоная ружа - азнака каханьня', 'адной дупай на дзьвюх крэслах сядзець няможна'. Казлы з ЖЖ (магчыма, што й сам казёл Фрэнк) перакрылі гейт, зь якога допісы на ЛЖР дубляваліся ў ЖЖ. Таму абнаўленьні майго ўтульнага журнала тут зьяўляцца ня будуць. Калі хочаце чытаць - прыпадайце да крыніцы ці, хто можа, рабіце сындыкацыю.
As one character from my favorite movie 'A black rose is an emblem of sadness, a red rose is an emblem of love' said "One cannot sit on two chairs with only one ass". The wire-chewing goats from LJ (possibly frank himself) closed the gate that was copying entries from LJR to LJ. So the new entries from my cozy journal will not appear here at all. If you still want to read me - use the source, Luke, or create a syndication if you can. |
|
|
| Tango: Robin Thomas workshops-2 |
[Apr. 26th, 2009|10:08 am] |
| [ | Tags | | | tango lesson | ] |
| [ | Current Music |
| | Brainticket - Cottonwoodhill | ] |
Яму тут мёдам намазана, штомесяц езьдзіць! 'Прадвінутая' кляса - зноўку разьбіралі паварот налева з 5 essential steps. Калі пераходзіш з ocho atras у гэты паварот (called "THE turn to the left"), дык ён вельмі чапаўся да таго, куды ставіш левую нагу - менавіта, пяткай да наска правай, перпендыкулярна ёй. Я ставіў ззаду, гэта, кажа Робін, зьбівае баланс. Потым зноў уперад у крузаду, зь яе ocho cortado. Калі вядзеш крузаду ў крос-сыстэме, дык прыгожа стаць на правай назе, а левую пакінуць ззаду. Пры тым пятку ад зямлі адарваць, а насок цягнуць. На ocho cortado таксама вялікая ўвага на пазыцыю цяпер ужо правай нагі - гэтаксама пад прамым кутом да левай. Замест кортадо можна проста вясьці далей направа. Справа немагчыма паставіць даму ў крузаду, таму замест гэтага там проста крок наперад. Таму гэтая варыяцыя называлася "the turn to the left to the right". Я спытаў - "калі вядзеш налева й заместа крузады правядзеш крок наперад, ці ня будзе гэта называцца 'the turn to the left to the right to the left'?", але не, гэта проста другі варыянт павароту налева :) Скончыць можна якраз кортадо, якое недарабілі 3 крокі таму. Усё гэта рабілі з аркушамі паперы паміж партнёрамі. Спадабалася як Робін лічыць рытм крокаў - we, we, me, we, we, she, we. Гэтае "ўі-ші-ўі" гучыць як віск парасяці :) 'Задвінутая' кляса - мілонга. Шмат патэрнаў, што я ня ведаў (ну дык я й мілонгу ня вельмі, мне дагэтуль хапала baldosa/milonga basic step/hiro). 1) cunita (крок левай уперад, амаль без вагі "enough to crush a cockroach, but not enough to crush two"), вага назад, даўжэйшы крок левай. Аналягічна cunita правай назад. 2) Крок правай назад, дама йдзе наперад справа ад кавалера. Другі крок левай назад, яна зноўку справа. Разварот направа, невялічкі крок правай, прыступіць левай. Можна паўтарыць і наогул хадзіць па квадраце, толькі мне было няёмка, што ўвесь час ідзеш назад. 3) Крок правай назад. (step) Левай-правай куніта назад-уперад (double step). Левай уперад (step). Правай направа, левую прыставіць (double step). Крок правай зьлева ад дамы (step), пры гэтым цела трымаць павёрнутым управа да яе. 4) Ісьці зьлева ад дамы - яна адступае назад у маленькім коле, ты йдзеш вакол яе па вялікаму. Усе крокі йдуць як звычайна ходзяць дамы - спачатку выпраміць нагу, а потым ужо ступіць. 5) Пайсьці назад - цяпер ты ходзішь назад у маленькім коле (гні калені!), а яна наперад вакол цябе па вялікім (але ўсё роўна справа ад цябе, так што пераход з 4 на 5 - гэта не арэпентыда, хаця й мяняеш свой кірунак з наперад на назад) |
|
|
| On torture |
[Apr. 24th, 2009|11:50 am] |
It turns out that the methods which were encouraged by the Bush administration were created by reverse engineering another U.S. military program called "SERE" (for Survival, Evasion, Resistance, and Escape).[...] The specific techniques SERE was designed to counteract were the techniques used during the Korean war to get false confessions from our soldiers for propaganda purposes. |
|
|
| Прыватная Пяцідзесятніца / Private Pentecost |
[Apr. 21st, 2009|12:12 am] |
Сёньня было якраз 50 дзён як я не танчыў. Ну, з тае нагоды вырашыў - трэба ламаць дурную тэндэнцыю. Дапоўз да МІТ, адразу-ж забалела сьпіна, што апошні тыдзень маўчала. Ну што, трэба-ж было неяк выкручвацца; ну й пайшло - танду танчыш, тры сядзіш. Балансу, як высьвятлілася, ў мяне цяпер ніякага, фігуры ўсе забыў, ну ды прастыя крокі цела неяк прыгадала, й за тое дзякуй. |
|
|
| navigation |
| [ |
viewing |
| |
most recent entries |
] |
| [ |
go |
| |
earlier |
] |
| |
|
|