| Дзюндзя ( @ 2003-02-27 09:22:00 |
Пачытаў мясцовую прэсу пра пажар, што здарыўся тыдзень таму ў начным клюбе недалёка ад нас, у якiм загiнула бадай сотня чалавек. Такое ўражаньне, што гэта не ў ЗША, а ў былым СССР адбылося:
- Граў гурт Great White. У сярэдзiне васьмiдзесятых, кали я пачынаў слухаць рок, яны ўжо лiчылiся "старымi".
- У клюб, якi легальна зьмяшчаў 300 чалавек, набiлася 360. Па апытаньнях гуртоў, што гралi там раней, раз-пораз туды запускалi й 500
- Гаспадар клюба кажа, што дазволу на пiратэхнiку не даваў, музыкi кажуць, што дазвол у яго прасiлi й атрымалi
- Па паказаньнях тых, хто там працаваў, другiя гурты раз-пораз ужывалi там раней пiратэхнiку - пры тым, што за дазволам у горад нiхто не зьвяртаўся
- Сьцены былi абiты шумазнiжаючай пенай, якая й успыхнула амаль што iмгненна - пры гэтым пажарны iнспэктар, што правяраў клюб за месяц да таго, нiчога наконт гэтай пены не казаў - але зараз вiдавочна, што яна не адпавядала нiякiм стандартам пажарнае бясьпекi