| Дзюндзя ( @ 2003-03-11 11:25:00 |
| Entry tags: | мае |
Ой-Ё! (Хачу Зноў Напiцца)
(выконваецца на матыў песьнi "Ой-Ё" гурта "Чайф")
Учора пiлi - сёньня ў бутэльках пуста
Гарбаты няма, хлеба адна луста
Лекцыя ў восем, лаба ў дзевяць трыццаць
Канспэкту няма, хочацца зноў напiцца
Рэфрэн:
Ой-ё! Ой-ё! Ой-ё! Хачу зноў напiцца! (шмат разоў)
Час хутка йдзе - праз тыдзень ужо iспыты
Зноўку ня здам, зноў дома буду бiты
Кiну навуку, кiну зусiм вучыцца
Канспэкту няма, хочацца зноў напiцца
Ой-ё! Ой-ё! Ой-ё! Хачу зноў напiцца!
Плямы вiна засохлi на чорным боце
У горле сушняк i горка чамусьцi ў роце
Мо захварэў? Трэба йсьцi на "Крынiцу"*
Пiва няма... Хочацца зноў напiцца!
Ой-ё! Ой-ё! Ой-ё! Хачу зноў напiцца!
28.04.1996
*пiўнушка побач з менскiм палiтэхам