Дзюндзя ([info]syarzhuk) wrote,
@ 2003-06-27 14:05:00
Previous Entry  Add to memories!  Tell a Friend!  Next Entry
Падумалася.
Чалавек, якому нейкiя веды патрэбныя - вучыць. Вучыць мову, вучыць статыстыку, вучыць прадвiнутае праграмаваньне на Сi з кратамi i г.д.
А чалавек, якому няма чаго рабiць - бярэ кляс.

Да гэтага



(Post a new comment)

Прабач калі ласка за турбаваньне
[info]rydel23
2003-06-29 11:59 am UTC (link)
Сяржук, наконт твайго камэнтара ў Драніка. Два пункты:

1) Я спрабую (у меру магчымасьці) усе ПАЛІТЫЧНЫЯ дыскурсы, разомвы, дыскусіі, артыкулы перасылаць у > dev/null. Мой узровень зацікаўленьня палітыкай - нуль цэлых нуль дзесятых (плюс некалькі сотых). Так што твой аналіз з гледзішча палітыкі - абсалютна міма цэлі.

2) Я нікога не атакаваў. Гэта нейкае непаразуменьне. Патлумач калі ласка, дзе ты ўбачыў "атаку" з майго боку.

(Reply to this) (Thread)

Re: Прабач калі ласка за турбаваньне
[info]rydel23
2003-06-29 12:05 pm UTC (link)
Наагул, я дзіка расараваўся ў некаторых людзях. Паглядзі, напрыклад, ШТО і ЯК піша лепшы сябар Драніка - Банев - http://www.livejournal.com/users/pretenderrr/6531.html
Скажи мне кто твой друг...

(Reply to this) (Parent)

Re: Прабач калі ласка за турбаваньне
[info]syarzhuk
2003-06-30 10:58 am UTC (link)
1) Справа не ў палiтыцы, проста ў палiтыцы лёгка бачна, хто супраць каго.

2.1) Прапанаваньне написаць Я - ПОЎНАЕ ГАЎНО. Заўваж, я не аспрэчваю тваю ацэнку гэтага п..ррра, я проста разам з [info]mauz не разумею - цi атакаваць, цi весьцi дыскусыю, а й тое, й iншае - не атрымаецца, гэта, спадзяюся, зразумела?
2.2) Наезд на [info]ira_k з-за паганага артыкула - можна сказаць, спроба цэнзуры ў [info]by

Y той час, як ты змагаесься з [info]mauz, [info]tomat i [info]ira_k, прытэндзеры размнажаюцца. Так што твой аналіз -- абсалютна "ў яблычка".

(Reply to this) (Parent)(Thread)

Re: Прабач калі ласка за турбаваньне
[info]rydel23
2003-06-30 12:32 pm UTC (link)
Сяржук, я хоць і напісаў табе ў жж гэты афтопны допіс, але ж сапраўды ня маю жаданьня распачынаць яшчэ адну галінку па гэтай тэме. Мне шкада, што я быў неправільна зразуметы (нават табой, як сьведчыць гэты твой апошні допіс).

> ...проста ў палiтыцы лёгка бачна, хто супраць каго.

Я ня супраць нікога.

> 2.1) Прапанаваньне написаць Я - ПОЎНАЕ ГАЎНО. Заўваж, я не аспрэчваю тваю ацэнку гэтага п..ррра, я проста разам з mauz не разумею - цi атакаваць, цi весьцi дыскусыю...


Па 2.1: Я ўпэўнены, трэба ігнараваць. Ігнараваць цалкам. Мой допіс пра "ПОЎНАЕ ГАЎНО" - гэта мая доўбаная нястрыманасьць. Ці ты не прачытаў мой адказ Золку на гэты конт?

> 2.2) Наезд на ira_k з-за паганага артыкула - можна сказаць, спроба цэнзуры ў by

Па 2.2: Сяржук... Дарагі, шаноўны Сяржук. У нас арыштоўваюць людзей, забараняюць часопісы, ліквідуюць газэты, зачыняюць ліцэі, дэпартуюць журналістаў... (сьпіс можна доўжыць!) І ты мой камэнтар "імхо, гэта бясплатная рэкляма апанэнтаў" асьмельваешся назваць спробай цэнзурай? Ты это серьёзно? Я вельмі паважаю цябе за тое, што ў 99 працэнтаў дыскусій ты займаеш вельмі вытрыманую, аб'ектыўную і ляґічна зразумелую пазызыцю. На жаль, у дадзеным выпадку твая лёґіка нагадвае ланцужок з старога анекдоту:

"Рыбка, предьявите билетик... Раз рыбка - значит щука. Раз щука - значит хищник. Раз хищник - значит собака. Раз собака - значит сука. Люди! Он меня сукой обозвал!"

Ты праўда не разумееш маю пазыцыю ці толькі ўдаеш? Я папросту выказаў сваю прыватную апінію пра шкоднасьць падобных допісаў. Узгадаю чарговы раз галоўнага ідэоляґа нацызму - Ґёбэльса. Калі не памыляюся, ён сказаў, што лухта паўтораная сто разоў становіцца праўдай. Калі-б ІраК нашрайбала гэты допіс на сто форумаў, то пераважная большасьць з тысячаў чытачоў запомнілі-б толькі пра "отморозков з бело-красно-белыми стягам, которые вклинились в колонну поближе к гробу". Гэта не зразумела?

Наагул, перачытваю тваю рэпліку ("Наезд на ira_k з-за паганага артыкула - можна сказаць, спроба цэнзуры ў by") і задумваюся - калі я зраблю копію гэтай цытаты у свой дзёньнік, а побач - копію свайго камэнтара і адказаў ІраК, то як гэта будзе выглядаць? Хто на каго наехаў? Хто спрабуе навесьці цэнзуру?

> Y той час, як ты змагаесься з mauz, tomat i ira_k, прытэндзеры размнажаюцца. Так што твой аналіз -- абсалютна "ў яблычка".

Дзякуючы нэрвоваму флэйму, які распачынае па любой дробязі таварыш Маўзон, ты зьмяшаў тры абсалютна розныя рэчы і трох абсалютна розных людзей.

1) Пімідор - быў мой УЛАСНЫ АСАБІСТЫ, ПЭРСАНАЛЬНЫ допіс у маім УЛАСНЫМ, ПРЫВАТНЫМ дзёньніку пра тое, як я РАСЧАРАВАЎСЯ чалавекам, які сьпявае ЦУД НА КАЛЯДЫ. Прычым тут Маўзон і ІраК?

2) ІраК - я наагул мала "перасікаюся" з гэтай жж-юзэркай. Мне здаецца, яна мяне чамусьці вельмі ня любіць, пагэтаму любіць чапляцца да маіх допісаў. Зрэшты, мне няек "фіялетава", што яна піша і каму піша і навошта піша. Яна прасьпявала прыколную песенку ў Народным Альбоме. А больш нічога я і ня знаю.

3) Маўзон - па-мойму і так зашмат часу ўжо згублена на гэту тэму. Калі коратка, гэта быў галоўны каталізатар усіх флэймаў, як у мяне (пра Пімідора), гэтак і ў бай (пра Быкава). Наагул, я яго ня вельмі добра ведаю, але я за апошнія колькі дзён я цалкам пераасэнсаваў ягоную асобу. На маю думку, гэта чалавек які складам розуму, ладам мысьленьня і грамадзкай пазыцыяй амаль не адрозьніваецца ад прытэндэраў і баневых. Гэта таксама для мяне вялікае расчараваньне. І мне пофіг, што ён чытае (чытаў) "БДГ" і што ён разумее па-беларуску. Галоўнае, Чалавек. Асоба. Характар.

(Калі ж мы паспрабуем прааналізаваць сытуацыю з пункту гледжаньня псыхалёґіі, то крыніцы гэтых мініканфліктаў для мяне цалкам відавочныя - і Маўзон, і ІраК дужа пакрыўдзіліся на мой "пімідорны запіс". І гэтая падсьвядомая крыўда выклікае ў іх адпаведнае падсьвядомае жаданьне да мяне прычапіцца, укусіць за нагу.)

Ты павінен зразумець, што з аніводным з гэтых трох пералічаных табой жж-юзэраў я НЕ змагаюся. Мне гэтага нават у галаву не магло прыйсьці. Як? Навошта? Што ж датычыць "прытэндэраў", то іхнае размнажэньне па-за маім кантролем. Калі гэта сапраўды так, то гэта вельмі кепска. Увогуле, мне ў цяперашняй сытуацыі вельмі цяжка атрымліваць аб'ектыўную інфармацыю пра тое, хто і як хутка размнажаецца ў Беларусі.

(Reply to this) (Parent)(Thread)

Re: Прабач калі ласка за турбаваньне
[info]syarzhuk
2003-06-30 03:39 pm UTC (link)
Мой допіс пра "ПОЎНАЕ ГАЎНО" - гэта мая доўбаная нястрыманасьць
Ад якой усе твае праблемы...

Наконт "цэнзуры" - недарма я напiсаў "можна сказаць". Зараз падумаўшы, бяру гэта назад. Нельга сказаць. Але ўсё-ткi не згаджаюся з самiм наездам. Размова йшла не пра сотню форумаў, а пра [info]by, а тут большай часткай людзi зь неадмоўным IQ.

Наконт [info]mauz - ты катэгарычна неправы. Я яго ведаю ўжо болей за дзесяць год, i не магу прыгадаць НIВОДНАГА разу, каб ён на кагосьцi наязджаў не па справе, а проста з жаданьня пакрыудзiць (пра сябе цi цябе - магу). Гэта чалавек з надзвычай абвостраным пачуцьцём справядлiвасьцi. I кали ён на цябе наязджае - гэта добрая нагода спынiцца й падумаць, што ты робiш ня так.

Калі ж мы паспрабуем прааналізаваць сытуацыю з пункту гледжаньня псыхалёґіі, то крыніцы гэтых мініканфліктаў для мяне цалкам відавочныя - і Маўзон, і ІраК дужа пакрыўдзіліся на мой "пімідорны запіс". І гэтая падсьвядомая крыўда выклікае ў іх адпаведнае падсьвядомае жаданьне да мяне прычапіцца, укусіць за нагу.
З кропкi гледжаньня псыхалёгиi працытаваны мной кавалак называецца паранояй. Яшчэ раз паўтару - не магу гарантаваць за IK, бо ня ведаю яе асабiста, але [info]mauz нiколi ня будзе чапляцца з жаданьнем укусiць.

(Reply to this) (Parent)(Thread)

Re: Прабач калі ласка за турбаваньне
[info]rydel23
2003-07-15 07:18 am UTC (link)
http://www.livejournal.com/users/banev/32811.html
[info]banev and [info]immtur - the best friends of Mauzon, basically, as you can see, Russian fascists...

(Reply to this) (Parent)(Thread)

Re: Прабач калі ласка за турбаваньне
[info]mauz
2003-07-15 12:48 pm UTC (link)
Квятковский, это даже не 5. Это 10! You made my night. Если не week. Ууууууууууууу.
Искреннее, без всякой подъебки, спасибо.

(Reply to this) (Parent)

Re: Прабач калі ласка за турбаваньне
[info]syarzhuk
2003-07-16 05:48 am UTC (link)
Then that Israeli guy [info]yms is a fascist as well. See http://www.livejournal.com/users/yms/420847.html?mode=reply

BOBA! Stop looking for enemies in your surroundings! Stop fighting those near you! I stand by my political parties analogy - it's very, very applicable.

(Reply to this) (Parent)(Thread)

Re: Прабач калі ласка за турбаваньне
[info]rydel23
2003-07-16 06:05 am UTC (link)
Нічога ня ведаю пра YMS, але Banev - памылка прыроды. Падумаць толькі: лжэюзэр-рыдзель для яго недачалавек-нацыяналіст, але закрыцьцё суполкі РАСЕЙСКІХ ФАШЫСТАЎ вылікае ў яго злобу. Злобу і журботу.

ЗЫ. Я не шукаю ворагаў, я проста часам праглядаю стужку [info]zmiy...

(Reply to this) (Parent)

Re: Прабач калі ласка за турбаваньне
[info]mauz
2003-07-15 01:12 pm UTC (link)
Спасибо, конечно, за столь лестную оценку, но в одно Вольдемар прав, конечно.
В посте про Помидора я защищал своего друга. Наверняка зря. Не я, кстати, первый отметил, что Катковский написал хуйню, но Януку это простительно. Полагаю, за мову. Каста?

Дело в другом. Я защищал друга, но был возмущен и по сути тоже, и пользовался, с моей точки зрения, конкретными аргументами, и был готов к затяжному спору по существу. Но когда выяснилось, что по большому счету Помидор не при чем, а я говняшка его уговорил бяку про Вову написать, мне уже стало смешно и я понял что пора спор прекращать. Хотя, собственно, опять же - по существу был ли я в одиночестве со своим мнением? Ах ну да, в ногу не в ногу.

А насчет Иры - все еще проще. Дурацкий псевдоцензурный наезд БЕЗ АРГУМЕНТОВ на пост в коммьюнити, без изложения своей точки зрения, от человека, который знает о ситуации понаслышке только - ну не смешно ли?

Про говно промолчу вообще.

NB special 4 многоликий В.К.: пост написан в адрес Сяржука НЕ по ошибке. Я пишу ему в его дневнике. Приношу свои извинения, что посмел написать Ваше имя.

(Reply to this) (Parent)


Create an Account
Forgot your login or password?
Login w/ OpenID
English • Español • Deutsch • Русский…