| Дзюндзя ( @ 2002-04-22 14:20:00 |
| Current music: | Dog Faced Hermans - Hum Of Life |
| Entry tags: | вершы, мае, пераклады |
Лытдыбр i трошкi нэрвова
Сьвяткавалi дзень нараджэньня Анi з Дзiмам. Гулялi ў шарады. Спачатку загадалi супернiкам фразу "Жопа страслася". Адгадалi, але моршчылiся - быццам не камiльфо. Тады загадалi "А вы накцюрн сыграць маглi-б на флейце вадасточных трубаў?" Яны зноўку вельмi тармазiлi, пакуль адгадалi. Жонка нават сказала - "Вы ўжо выбiрайце што-небудзь - цi жопу цi накцюрн!" Праўда, потым адна дзяўчына файна паказала вершык пра некрапедазаафiла... Прыгадалася любiмае:
Не разумеюць
Увайшоў да цырульнiка, сказаў - спакойны:
"Калi ласка, прычашыце мне вушы".
Гладкi цырульнiк адразу стаў хвойны,
Твар выцягнуўся, што ў тае грушы.
"Вар'ят!
Руды!"-
Заскакалi словы.
Лаянка мяталася ад вiску да вiску,
I до-о-о-о-ўга
Хiхiкаў чыйсьцi голаў,
Выдзёргваўся з натоўпу, як старая радыска.