Дзюндзя ([info]syarzhuk) wrote,
@ 2002-04-24 14:21:00
Previous Entry  Add to memories!  Tell a Friend!  Next Entry
Лытдыбр
З панядзелка ня ўжываю алькаголю. Нават пiва. Думаю пратрымацца 3 месяцы...

Ранiцой пайшоў да дантыста. Сказаў, што трэба будзе рабiць root canal. Яшчэ толькi красавiк, а на зубной страхоўцы ўжо вычарпаны гадавы лiмiт.

Па дарозе ў Норвуд слухаў сынгл The Sisters Of Mercy More. Шкада, што яны ўжо 12 год не запiсваюцца. Кажуць, новыя песьнi яшчэ лепшыя за старыя, але акрамя як на бутлегах з дрэнным гукам, iх i не пачуеш нiдзе. Дагэтуль прыпамiнаю аблом 4 цi 5 гадоў таму, калi я ў суботу прыехаў у NYC на чэмпiянат па ШтоДзеКалi i ўбачыў афiшу, што рэклямавала пятнiшнюю iмпрэзу TSOM. З таго часу яны ў Штаты нiводнага разу й не прыехалi - ўсё кружаць па Эўропе...

Працы няшмат, ды й настрой ня той. Таму пасьлядоўна слухаю Chiron (Eve), Cure (17 seconds) i зноў Cure (Greatest Hits). Потым пастаўлю Cure (Greatest hits acoustic disc), а потым, можа, пераключуся на Violent Femmes, калi будзе настрой. Зноў-жа даўно хацеў уважлiва пераслухаць Улiсава "Падарожжа".

Клiент нешта ня хоча пасылаць, перахаджу на павуцiннае памiжтвар'е (web interface).



(Post a new comment)


[info]zeelon
2002-04-24 12:16 pm UTC (link)
Привет.
Хорошо, что создали комунити по чгк.
Я сам играл в детской лиге. Теперь во взрослой.
Был на презентации нового альбома Нейро Дюбеля. Классно.
А Кьюры - одна из любимых групп тоже.

(Reply to this) (Thread)


[info]syarzhuk
2002-04-24 12:43 pm UTC (link)
Ты зь Менску? А дзе граў у ШДК, хто трэнер?

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]zeelon
2002-04-24 01:21 pm UTC (link)
Да с Минска.
Играл/играю в 'АнтиМИД'е
тренер Забавский

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]syarzhuk
2002-04-24 02:37 pm UTC (link)
Паша Забаўскi? A ён дагэтуль пiша свае фiрменныя пытаньнi з адказам"Нiчога"?

Убачыш каго з Паняверкаў - перадавай прывiтаньне ад Сяржука й Вiкi з Бостану.

(Reply to this) (Parent)


[info]zeelon
2002-04-24 03:07 pm UTC (link)
Да Паша.
Свои любимые вопросы иногда пишет.
А играет теперь он в Умнике (команда Зайцева)
У них свой сайт есть - umnik1987.by.ru

(Reply to this)

эх, наватворы, наватворы!
[info]rydel23
2002-04-25 04:31 am UTC (link)
Сам ты, міжтвар'е! :)))

Чым цябе "іньцярфіейс" не задавальняе? :)

(Reply to this) (Thread)

Re: эх, наватворы, наватворы!
[info]syarzhuk
2002-04-25 06:28 am UTC (link)
Сам ты, міжтвар'е! Mіжтвар'е - гэта betweenface цi нават 'tweenface. A interface - гэта, зразумела-ж, памiжтвар'е.
"Рыдэль" таксама ў слоўнiках ня знойдзеш...

(Reply to this) (Parent)


Create an Account
Forgot your login or password?
Login w/ OpenID
English • Español • Deutsch • Русский…