Дзюндзя ([info]syarzhuk) wrote,
@ 2002-05-01 11:16:00
Previous Entry  Add to memories!  Tell a Friend!  Next Entry
Current music:James White and the Blacks - Off White

Словатворы
Учора прыдумаў фразачку "Cc'ing is believing". Маўляў, калi ня ведаеш, цi трэба рабiць копiю (Cc) камусьцi - лепей рабi.
А вось цудоўны нэалягiзм - "матерфакi".

Другi дзень мяне каўбасiць ад "Off White" James'a White'a. Такi замес джазу, фанку, панку й фiг ведае чаго яшчэ. Можа хтось яшчэ што ягонае парэкамендуе?

Надакучыла гарбата з пакетыкаў. Раздраконiў пакецiк, высыпаў у куфаль, заварыў так. Цяпер з жудасам гляджу на гэта й не асьмельваюся пiць. Трэба купiць нармалёвае заваркi, кажуць, што ў расейскiх крамах бывае.

Update: зьняў верхнi слой гарбатнага парашку з паверхнi, выпiў. Нiякае розьнiцы ў параўнаньнi з пакетыкам не адчуў. Справа не ў пакетыку, а ў яго зьмесьце. Трэба з гэтага вывесьцi нейкую агульначалавечую мараль, але лянота...




(Post a new comment)

гарбата з пакецікаў
[info]antanian
2002-05-01 01:53 pm UTC (link)
Так справа не ў пакеціках, а ў тым што ў іх ляжыць. На гэтыя пакецікі звычайна (а мо й заўсёды) бяруцца адходы вытворчасьці, груба кажучы пыл ад гарбатнага ліста.

(Reply to this) (Thread)

Re: гарбата з пакецікаў
[info]syarzhuk
2002-05-01 02:02 pm UTC (link)
Так i ёсьць. Не, трэба купляць нармальную заварку ды iмбрык, а мо й самавар...

(Reply to this) (Parent)(Thread)

Re: гарбата з пакецікаў
[info]antanian
2002-05-01 02:11 pm UTC (link)
Імбрыкі лепей браць кітайскія, ну а самавар... Можна і без яго абыйсьціся.:)

(Reply to this) (Parent)(Thread)

Re: гарбата з пакецікаў
[info]syarzhuk
2002-05-01 02:19 pm UTC (link)
А тут усё кiтайскае. Аднойчы купiла жонку пушыстую цацку - котку, здаецца. Я яе яшчэ Мао ахрысьцiў. Капiрайт кампанii Great American Toy. Made in China.

(Reply to this) (Parent)


Create an Account
Forgot your login or password?
Login w/ OpenID
English • Español • Deutsch • Русский…