Дзюндзя ([info]syarzhuk) wrote,
@ 2002-05-01 12:07:00
Previous Entry  Add to memories!  Tell a Friend!  Next Entry
Current music:Colin Newman - Commercial Suicide

Хардвар траблз
Апгрэйд кампутара на працы азнаменаваўся хутчэйшым працэсарам, большым дыскам i бязглючным CD-драйвам, бо ранейшы меў дурную звычку скакаць з трэка на трэк. Затое загiнула гукавая картка, так што цяпер магу слухаць выключна дыскi. Зараз на кляве здох прабел. Чыстка й выдаленьне кавалкаў ежы з-пад клявiшы не дапамаглi. Узяў другую кляву, але яна без Windows Key. Ну добра, каб адчынiць Start Menu, нiхто-ж Ctrl-Esc не адмяняў, Windows-E мне нах.. ня ўпаў, можна й Ctrl-Esc-R-Explorer набраць, пальцы не адваляцца. Але што рабiць замест Windows-M (Minimize All)?

З завязкi часова выпаў. Калi прапануюць сапраўдную чэскую Бехераўку, адмовiцца можа толькi iдыёт. Нагадала нашую зуброўку.

Бонус трэкам да "Off White" запiсана такая цiкавая кампазыцыя "Christmas With Satan". У сярэдзiне Mr.White жарыць на саксе нейкую вычварэнцкую версыю Hava Nagila.

Паспрабуем зрабiць сёньняшнi дзень днём сольных праектаў Wire. Плян такi:
Colin Newman - Commercial Suicide
Bruce Gilbert - Ab Ovo
Dome - Dome 34
Dome - Yclept
Аб рэзультатах зробiм справаздачу.




Create an Account
Forgot your login or password?
Login w/ OpenID
English • Español • Deutsch • Русский…