Home
А я брахаць ня ўмею, дык і завыў - March 15th, 2002 [entries|archive|friends|userinfo]
Абу Антось

[ userinfo | livejournal userinfo ]
[ archive | journal archive ]

March 15th, 2002

Я хвiгею, дарагая рэдакцыя [Mar. 15th, 2002|08:39 am]
[Current Music |Mira]

http://story.news.yahoo.com/news?tmpl=story&cid=573&u=/nm/20020315/od_nm/blushes_dc_1
Людзi йдуць на аперацыю, дзе iм за $5,680 "адключаюць" нэрвы, адказныя за чырваненьне твару. Такiм чынам, людзi, што праходзяць праз гэта, могуць хлусiць прама ў вочы й не чырванець. Зразумела, што сярод клiентаў шмат банкiраў i тэлевядучых. Чамусьцi ня кажуць пра адвакатаў...
Link1 comment|Leave a comment

Балтыка! Сьветлая вада... [Mar. 15th, 2002|02:28 pm]
Схадзiў на ланч у мясцовую расейскую рэстарацыю. Зразумеў две рэчы:
- лягатып з хвалямi на пiве "Балтыка" чытаецца, як лiтара "Е";
- гэта зроблена наўмысна.
Link5 comments|Leave a comment

(no subject) [Mar. 15th, 2002|02:40 pm]
Цэлы тыдзень на працы фарбуюць сьцены калiдораў. Пры гэтым фарба пахне барматухай. Выходзiш у калiдор, каб прынюхацца :)

А яшчэ мне прыйшла замова з Projekt з дыскамi Mira i Audra. Mira - гэта нешта кшталту Cure цi My Bloody Valentine з Cranberries-падобным жаночым вакалам. А Audra - па музыцы вельмi падобныя на Cure, затое вакалiст - стоадсоткавая копiя Пiцера Мэрфi з Баўхаўс.

Атрымаў лiст ад Вiталя Кажана (скарбнiка БНР). Зьбiрае грошы на "Дар сакавiка", у перакладзе на чалавечую мову - на дзейнасьць БНР. Пры гэтым просiць выпiсваць чэкi проста на Vital Kazhan, бо БНР, напэўна, нават свайго рахунка ня мае - усё за сям'ю пячаткамi, шпiёнаў баяцца, напэўна. Не дам. Нiколi не даю на абстрактныя праекты. На выпуск кнiжкi Арлова - даваў. На газэту "Беларус" - даваў. Яшчэ на нешта, Кардонскi грошы зьбiраў, зараз не магу прыгадаць на што - даваў. А на раду БНР - не дам.
LinkLeave a comment

navigation
[ viewing | March 15th, 2002 ]
[ go | Previous Day|Next Day ]

Advertisement