Home
А я брахаць ня ўмею, дык і завыў - April 22nd, 2002 [entries|archive|friends|userinfo]
Абу Антось

[ userinfo | livejournal userinfo ]
[ archive | journal archive ]

April 22nd, 2002

Лытдыбр i трошкi нэрвова [Apr. 22nd, 2002|02:20 pm]
[Tags|, , ]
[Current Music |Dog Faced Hermans - Hum Of Life]

Сьвяткавалi дзень нараджэньня Анi з Дзiмам. Гулялi ў шарады. Спачатку загадалi супернiкам фразу "Жопа страслася". Адгадалi, але моршчылiся - быццам не камiльфо. Тады загадалi "А вы накцюрн сыграць маглi-б на флейце вадасточных трубаў?" Яны зноўку вельмi тармазiлi, пакуль адгадалi. Жонка нават сказала - "Вы ўжо выбiрайце што-небудзь - цi жопу цi накцюрн!" Праўда, потым адна дзяўчына файна паказала вершык пра некрапедазаафiла... Прыгадалася любiмае:

Не разумеюць


Увайшоў да цырульнiка, сказаў - спакойны:
"Калi ласка, прычашыце мне вушы".
Гладкi цырульнiк адразу стаў хвойны,
Твар выцягнуўся, што ў тае грушы.
"Вар'ят!
Руды!"-
Заскакалi словы.
Лаянка мяталася ад вiску да вiску,
I до-о-о-о-ўга
Хiхiкаў чыйсьцi голаў,
Выдзёргваўся з натоўпу, як старая радыска.
Link2 comments|Leave a comment

Вось як бывае [Apr. 22nd, 2002|02:24 pm]
[Current Music |Dog Faced Hermans - Hum of Life]

Матыў расшчэпленага "я" ў паэзii Г.Самойлава
Трэба-ж дадумацца прааналiзаваць тэксты Агаты Крысьцi з кропкi гледжаньня псыхалёгii Юнга
LinkLeave a comment

Здымаю шляпу [Apr. 22nd, 2002|03:56 pm]
[Tags|]
[Current Music |Richard H. Kirk - The Number Of Magic]

Гэта трэба ўмець так перакласьцi Мапасана, каб французкi сялянiн стаў тыповым беларускiм мужыком. Асаблiва мяне ўразiла "Іду, іду, не злуйцеся, доктарка" - вось чаго не чакаеш ад француза
LinkLeave a comment

navigation
[ viewing | April 22nd, 2002 ]
[ go | Previous Day|Next Day ]

Advertisement