| Беларускi лiтаратурны канон |
[May. 23rd, 2002|12:38 am] |
З дыскусii на Дранiках. Аўтар - "Руды Тамаш". Вось мой вельмі няпоўны варыянт канону нашай літаратурнай традыцыі: Кірыла Тураўскі Летапісы/кронікі Мікола Гусоўскі Ян Вісьліцкі Андрэй Рымша Хведар Еўлашоўскі і іншая дзённікавая ды мэмуарная літаратура Мялеці Сматрыцкі ананімныя паэмы ад "Наражэньня Хрыстова" да "Сказа пра Лысую гару" Баршчэўскі Міцкевіч Дунін-Марцінкевіч Суліма-Савіч-Заблоцкі Багушэвіч Купала Колас Багдановіч Быкаў Караткевіч Барадулін Разанаў лепшае з фальклёру |
|
|
| Ян Чачот - Што старыя за вар'яты |
[May. 23rd, 2002|01:43 pm] |
| [ | Current Music |
| | Sonic Youth - Made In USA | ] | Што старыя за вар'яты: Мелюць без прычыны, Быццам час свой марна трацім Мы каля дзяўчыны.
І ўсё пхнуць нас да работы, Хоць таго не знаюць, Што да працы я ахвоты Без дзяўчат не маю!
З любай стрэнуся, бывае, Прыгарну к сабе я, Сэрца радасцю палае, Галава яснее.
Жыць тады, сябры, ахвота, Хораша наўкола, Мігам робіцца работа З песняю вясёлай!
Дык мяліце ж без прычыны Вы, старыя людзі - Вас паслухаем тады мы, Як дзядамі будзем! |
|
|
| I яшчэ Ян Чачот |
[May. 23rd, 2002|01:52 pm] |
| [ | Current Music |
| | Sonic Youth - Made in USA | ] |
Кум i Кума Кума нітак напрала, У маток іх звівала. Кум дзівіўся: як гожа Кума ніткі віць можа.
Наварыў кум ёй піва, Частаваў так зычліва І дзівіўся: як гожа Кума піва піць можа.
Як з бяседы аднойчы Кум куму вёў уночы, Ён дзівіўся: о Божа, Кума йсці ўжо не можа. |
|
|