| (no subject) |
[May. 16th, 2003|07:09 pm] |
Смехаёчкі Школа ў часы «перабудовы». 2 клас. Маладая настаўніца праводзіць урок-гульню. - Ну, дзеткі, давайце пагуляем у магазін. Ты, Волечка, будзеш прадаўцом, а вы, дзеці, пакупнікамі. Умомант утвараецца чарга. Прычым, як у сапраўдным магазіне, хлопчыкі імкнуцца пралезці ўперад. То адзін, то другі, працягваючы руку з «грашыма», прамаўляе: - Бутэльку «чарніла» і пачак цыгарэт. Настаўніца ў разгубе. Каб неяк паправіць становішча, яна прапаноўвае: - Давайце лепей, дзеці, пагуляем у аптэку. Ты, Светка, будзеш прадаваць лекі. Чарга зноў вырастае, але цяпер ужо не такая шумная. Дзеці купляюць «таблеткі». Раптам адзін бойкі «пакупнік» падыходзіць да дзяўчынкі і голасна кажа: - На табе, Таня, грошы. Вазьмі мне таблетак, а то я хачу яшчэ ў магазін паспець. Трэба «чарніла» і цыгарэт купіць. |
|
|