Дзюндзя ([info]syarzhuk) wrote,
@ 2004-02-07 08:24:00
Previous Entry  Add to memories!  Tell a Friend!  Next Entry
Entry tags:мае, пераклады

з архiву
(песьня гурта "Ласковый май", пераклад - мой i М.Мiцькаўца)

Ружовы вечар

А вечар такi цёплы. Што я бачу?
Спынiлась сонца на краi зямлi
Цябе я ў гэты вечар не зазначу
Хлусьлiвыя ня трэба сьлёзы лiць

Ня буду болей верыць у вашуканствы
И пра каханьне казак не хачу
Ня трэба марнаваць сваё юнацтва
И можаш верыць мне, што я не закрычу

I пазiрае хай бесклапотны
Ружовы вечар
Хай ён ружовым позiркам млявым
Усьлед вам глядзiць
Хай усе кпiны трывае твае,
Хай даручае думкi свае,
Я больш ня буду
Сябе манiць


Не будуць больш ужо зь мяне сьмяяцца
я тваяго пад'езду хлапчукi
Ня трэба па начох з табой бадзяцца
I лепш мяне ў спакоi ты пакiнь

I гэты сарамлiвы ружовы вечар
Ва ўсiм са мною згодны, так i знай
И можаш верыць - ни за што на сьвеце
Ня прыйду да цябе - i ты не запрашай

арыгiнал у мяне на дыску быў чамусьцi няпоўны, прыйшлося набiраць па памяцi, напэўна, наблытаў чаго, дык выбачайце




(Post a new comment)


[info]toffee_nosed
2004-02-08 09:21 am UTC (link)
Прыгожа...

(Reply to this) (Thread)

Re:
[info]syarzhuk
2004-02-08 09:47 pm UTC (link)
Каб хто гэтыя пераклады мог напець добрым голасам... Аднойчы незнаёмыя хлапцы мне сьпелі маю-ж Хачу зноў напіцца - як народную, пераблыталі словы, але-ж як пацешылі тым душу паэта!

(Reply to this) (Parent)(Thread)

Re:
[info]toffee_nosed
2004-02-09 10:23 am UTC (link)
Я бы сьпела, але маю толькі слух, а вось з голасам неяк дрэнна...
А адкуль незнаёмыя хлопцы ведалі вашу песню? (прабачце, калі вы
вядомый паэт - я проста не ведаю)
=)

PS у мяне дома ёсць кніга "Беларусы у ЗША", можа там напісана пра
вас?

(Reply to this) (Parent)(Thread)

Re:
[info]syarzhuk
2004-02-09 02:36 pm UTC (link)
Не, калi кнiжку пiсалi, я яшчэ ў Беларусi жыў
Песьню сьпеў сяброўцы, яна запiсала словы, сьпела сваiм сябрам, тыя сваiм... Вось так праз месяц пасьля напiсаньня я й пачуў яе ў выкананьнi незнаёмцаў

(Reply to this) (Parent)


Create an Account
Forgot your login or password?
Login w/ OpenID
English • Español • Deutsch • Русский…