| (no subject) |
[Feb. 27th, 2004|09:06 am] |
| [ | Current Music |
| | Ruins - Stonehedge | ] | Учора спаў 4 гадзiны, а сёньня - ажна 5 з паловай. Дарэчы, адчуваю сябе даволi бадзёра, але гэта, напэўна, хутка пройдзе. Затое пераглядзеў Spinal Tap i пачытаў харукумуракаму ("На поўдзень ад мяжы, на захад ад сонца"). Са Spinal Tap зноўку прыкалоўся, харукамуракама не падабалася. Па-нулявое, сюжэт вельмi нагадваў ягонае-ж апавяданьне, што я чытаў у Ню-Ёркеры, а я за recycling фiзычных аб'ектаў, але ня йдэяў. Па-першае-ж, харукамуракама - гэта якасна зробленая мыльная вопера для хатнiх гаспадыняў з вышэйшай адукацыяй. Калi казаць прасьцей, чуiнгам, гумка. А хутчэй нават пухiрка, яна ж бублi-гум - чытаеш, чытаеш, яна прыкольна надуваецца, надуваецца, а потым - пшык! i застаецца тольки нейкая брыдота. |
|
|
| And they say American workers are most productive |
[Feb. 27th, 2004|12:46 pm] |
| [ | Current Music |
| | Greg Ginn - Getting Even | ] | Быў па справах у гарадской управе, вырашыў зайсьцi ў Галоўны Падаткавы Aддзел, папрасiць, каб выправiлi напiсаньне майго прозьвiшча - яны чамусьцi дадали туды дадатковую лiтару, быццам у мяне сваiх мала. Знайшлi мяне ў DB, тыцкаю пальцам, кажу: "вось бачыце? гэтае лiтары там не павiнна быць". Цётка пытае - "а як трэба?" Я дыктую, яна запiсвае прозьвiшча й iмя на паперку, поўнасьцю выцiрае радок i медленна, ледзь не адным пальцам упiсвае туды тое, што трэба. |
|
|