| Трэба кідаць гэты ваш ЖЖ |
[Apr. 12th, 2005|08:17 am] |
а тое ён ужо ў сны лезе. Сёньня прымроілася, што ў сябрастужцы бачу пост geish_a пад назвай " slavka рулит" і нейкай спасылкай. Так зьдзівіўся, адкуль яны адзін аднаго ведаюць, што прачнуўся :) |
|
|
| On Measuring Programmer Productivity |
[Apr. 12th, 2005|10:28 am] |
Шмат хто мерае прадукцыйнасьць праграміста радкамі новага коду ў адзінку часу. А я сваю вымяраю радкамі чужога коду, якога стала меней :) Учога рэфактарнуў адзін модуль з 3200 да 2600 радкоў і хаджу давольны. Асабліва мяне бянтэжыць татальная няўмеласьць народу працаваць з лёгікай; толькі што перапісаў такое вычварэньне:
if (blnOne = True) and (blnTwo = True) then
blnBoth = True
Else
blnBoth = False
End If
на
blnBoth = blnOne and blnTwo |
|
|
| І дюкэлінгтонізацыя ўсёй краіны |
[Apr. 12th, 2005|12:17 pm] |
| [ | Current Music |
| | The Rosenberg Trio - Caravan | ] | Знайшоў у сябе чатыры абсалютна розныя версыі "Каравану" ад Claw Hammer, Marc Ribot & Rootless Cosmopolitans, The Rosenberg Trio і Miranda Sex Garden |
|
|