| Dünyayi kurtaran adam (Turkish Star Wars) |
[Jan. 3rd, 2007|10:49 pm] |
Неімаверны нечалавечы трэш турэцкага вырабу! Музычка сьлізнутая зь 'Індыяны Джонса', а шмат якія кадры - з 'Зорных войнаў' (пры гэтым трошкі намудрылі з памерамі экранаў, таму Зорка Сьмерці выглядае болей як Яйка Сьмерці). Злы Чараўнік сяміцкага тыпу ўзростам у тысячу гадоў. Зямля трымаецца, бо пабудавала абараняльны шчыт з малекул чалавечых глуздоў. Монстры падобныя на цацачных мядзьведзянят, што ходзяць у позе 'Превед'. Каратэшныя бойкі, ад якіх прабівае на неўтрымальны ржач. Сьпяшайцеся бачыць, горш за гэтую стужку вы ня знойдзеце нідзе!
It is like that you've got only 100 bucks and you like to own a brand new Ferrari F50. What you do is find out some pictures of the Ferrari (and they're even lousy xerox copies), put them on cardboards, assemble them with cheap green adhesive tapes, and try to drive it on your feet.

http://nanarland.com/Chroniques/Main.php?id_film=tsw http://www.imdb.com/title/tt0182060/ http://spuller.livejournal.com/887259.html
P.S. Хутка выйдзе працяг - 'Сын чалавека, што ўратаваў сьвет'. ТОЛbКІ НЯ МОЙ МОСК!!! |
|
|