| Дзюндзя ( @ 2004-02-20 14:46:00 |
| Entry tags: | grind, музыка |
Музыка
Пераслухаў тры трыбьюты:
For The Masses - Tribute to Depeche Mode. Пачынаецца з Сьмешных Тыквачак, што граюць песьню Дэпешаў у стылi Cure. Сапраўды, сьмешна. Самi Cure там таксама ёсьць, але зусiм душу ня грэюць. Шмат беспантовага (pointless) паўпапсовага псэўдароку (Dishwalla, Veruca Salt, etc). Адзiны добры трэк - апошнi, Раммштайн каўбасiць ад душы (гэта пры тым, што наогул я Рамштайн ня вельмi).
Dugga Dugga Dugga - various artists play Drill. Прыкольная йдэя праекту - ў свой час Wire выпусьцiлi дыск Drill з 9 вэрсыямi адной песьнi. Гэтая песьня iм так падабалася, што Брус Гiльберт неяк сказаў, што "there can never be enough Drills". Ну, вось i зьляпалi праекцiк - сабралi электроншчыкаў (з больш-меньш вядомых - Legion of Green Men, Malka Spigel, Chris & Cosey) i сказалi - мiксуйце. Рэзультаты ня радуюць, добры толькi апошнi трэк, дзе Ex-Lion Tamers граюць 12 Drill U ў стылi Wire circa Pink Flag.
Smells Like Bleach - Nirvana tribute. Панкi другога сорту (Vibrators, на iх канцэрце я гэта й набыў, UK Subs, Total Chaos, Vice Squad, Flipper) граюць песьнi Нiрваны. Болей-меней можна слухаць толькi толькi нечаканых у гэтай кампанii Rosetta Stone. Ды й вэрсыя Smells Like Teen Spirit у выкананьнi Blanks 77 неблагая (але да Dokaka ёй далёка)
Але-ж ня толькi трыбьютамi... Па-першае, знайшоў старэнькi Clan of Xymox. Нiчога такога асаблiвага, але папса ўперамешку з готыкай - гэта заўжды добра.
Па-другое, пераслухаў PainKiller - Buried Secrets. Напэўна, адзiная ў сьвеце супэргрупа (John Zorn - Bill Laswell - Michael Harris), зь якое не атрымаўся пшык як, скажам, з Neurotic Outsiders. Узяць канцэпцыю Naked City, дадаць туды dub'авыя сьхiльнасьцi Бiла Ласвэла... Атрымалася цукерка для крэйзанутых аматараў грайндкору кшталту мяне. Трохi кароценькiх трэкаў можна паслухаць тут: 1, 2, 3, але й больш доўгiя медленныя таксама добрыя.
Па-трэйцяе, слухаю Ад яйка" (Ab Ovo) вышэйзгаданага Бруса Гiльберта (Bruce Gilbert). Эксперымэнт на эксперымэнце сядзiць i эксперымэнтам паганяе. Але вельмi, вельмi цiкава.
Last but not least - адкапаў у сябе касэту Ruins - Stonehendge, якую нiколi да таго ня слухаў. Гэта проста сьвята нейкае! Два вар'яты-японцы - адзiн на басу, другi на бубнах - робяць ТАКОЕ! Трохi Naked City, трохi Nomeansno, галасы месцамi нагадалi Dokaka. Карацей, Ruins сур'ёзна прэтэндуюць на тое, каб стаць для мяне адкрыцьцём году.