Дзюндзя ([info]syarzhuk) wrote,
@ 2004-02-25 22:14:00
Previous Entry  Add to memories!  Tell a Friend!  Next Entry
Current music:No Means No - Sex Mad / You Kill Me

дурдыбр
Учора працаваў у падполе, парэзаў два пальцы на левай руцэ; не балела, але адзiн залiў крывёю ўсю далонь, пакуль не наляпiў band-aid. Пасьля парэзаў яшчэ адзiн палец, калi адкрываў кансэрвы. Паглядзеў у люстэрка - на носе кропелька крывi. Сьцiгматы?
[info]subsur у размове выдаў - "цяжка быць кракадзiлам - у iх лапы кароткiя, немагчыма мастурбаваць". Задалiся пытаньнем, цi ёсьць наогул у кракадзiла чэлес? Пашукалi - ёсьць.
Чамусьцi думаў, што партвейнам немагчыма напiцца. Экспэрымент паказаў, што справа ня ў градуснасьцi напою, а ў сьпiртовым эквiваленце выпiтага (а бутэлькi партвейну ў нас вялiкiя). Сёньня ўвесь дзень балела галава.
Адзiн фрэнд напiсаў праўдападобную каляпраграмiсцкую лухту. Некалькi чалавек, у тым лiку й я, купiлiся, пакуль не прыйшоў разумны [info]gdy ды растлумачыў, якiя мы недарэкi. Спасылку не даю, бо па-нулявое, там пад замочкам, а па-першае, сорамна, што настолькi страцiў квалiфiкацыю.
Затэлефанаваў Ж.К. з Калiфорнii, куды прыехаў на навуковую канфэрэнцыю; напiшунапiсаў пра нашу маладосьць асобны допiс.
Замест таго, каб працаваць, улез у флейм пра сакральнае пытаньне: Byelorussian vs Belarusian. Навошта? Спаць хачу, а трэба яшчэ столькi зрабiць...</p>




(Post a new comment)


[info]adelka
2004-02-25 10:55 pm UTC (link)
чэлес кракадзіла - эта вужас! далоў чашуячую парнаграхвію!

(Reply to this)


[info]gdy
2004-02-26 06:53 am UTC (link)
А "лухту" - это как по-русски будет?

(Reply to this) (Thread)


[info]syarzhuk
2004-02-26 09:39 am UTC (link)
лухта — разм.чушь, чепуха, ерунда, вздор

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]gdy
2004-02-27 05:36 am UTC (link)
а ў как произносится?

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]syarzhuk
2004-02-27 07:04 am UTC (link)
Ўў - like final "w" in "window"

(Reply to this) (Parent)


[info]meshko
2004-02-26 07:22 am UTC (link)
Cоромно дуже, не знаю навiть що менi тепер робити. Мабуть зроблю харакiрi як менi порадив розумний [info]gdy.

(Reply to this) (Thread)


[info]syarzhuk
2004-02-26 09:39 am UTC (link)
Ладна, мне таксама. Галоўнае - з-пад замочку не даставай...

(Reply to this) (Parent)


Create an Account
Forgot your login or password?
Login w/ OpenID
English • Español • Deutsch • Русский…