Дзюндзя ([info]syarzhuk) wrote,
@ 2004-02-25 23:05:00
Previous Entry  Add to memories!  Tell a Friend!  Next Entry
Успамiны
У палiтэху студэнтаў было шмат, а кампутараў - не. Таму працавалi ў брыгадах па два чалавекi. Я "спарыўся" з Ж.К., зь якiм вучыўся яшчэ ў школе. Абавязкi падзялiлi так - я асэнсоўваў заданьне, пiсаў алгарытм, праграму, лавiў "жукоў". Ж.К. затое рабiў тое, што мне было абсалютна недаступна - запраўляў паперу ў друкарку так, што яна не "жавалася". Дзесьцi курсе на трэцiм я вырашыў, што такое падзяленьне абавязкаў няправiльнае i замянiў Ж.К. аднакурснiцай Н.А.. Яна ня толькi запраўляла паперу, але й пiсала справаздачы прыгожым почыркам i наклейвала графiкi. Я быў проста шчасьлiвы.

Прайшло колькi год. Н.А. даўно стала "Master of Computer Science" i кiруе аддзелам у Unisys; Ж.К. толькi што абаранiў дысэртацыю й стаў PhD of Mathematics. А я...



(Post a new comment)


[info]ilyavinarsky
2004-02-25 08:41 pm UTC (link)
Я когда-то переносил этому товарищу лазерный принтер, когда он переезжал из одной квартиры в Беркли в другую.

Я и великие люди...

(Reply to this)


[info]potap
2004-02-26 12:48 am UTC (link)
Мiцькi заўсёды будуць жыць у ...

(Reply to this) (Thread)

5 балаў!
[info]syarzhuk
2004-02-26 03:47 am UTC (link)
Гляджу на "раскiданае гняздо" вакол (бо ўсё зьбiраюся пераязджаць) i адразу хачу закончыць цытату

(Reply to this) (Parent)


[info]rydel23
2004-02-26 01:27 am UTC (link)
Да болю знаёмая гісторыя.

(Reply to this)


Create an Account
Forgot your login or password?
Login w/ OpenID
English • Español • Deutsch • Русский…