| Дзюндзя ( @ 2004-03-13 10:42:00 |
Дарэчы, мяне ўчора спыніў мясцовы мент.
Мы пакуль не выправілі дакуманты на машыну, значыць, без адпаведнае налепкі ставіць яе на нашай вуліцы не магу. Знайшоў я месца ў трох кварталах ад нас, дзе абмежаваньня няма, паставіў там, нацягнуў шашку-підарку й пайшоў сабе ціхусенечка. Побач праехалі дзьве паліцэйскія машыны адна за адной, ну а мне якая справа? Йду сабе, думаю пра сваё. Тут яшчэ адна машына пад'язджае, выходзіць зь яе мент і пачынае даёбвацца - і куртку яму рашпілі, і ў пакуначак, што быў у руках, дай заглянуць, і дакуманты пакажы. Бачыць, што прычапіцца немагчыма, тры разы пераспрасіў нумар дома (а спытацца пра нумар кватэры нават не дадумаўся, прафесыянал, блін), прамармытаў, што быццам дзесьці абакралі хату й яны шукаюць вінаватых. Але я так думаю, яму мой тэрарыстычны тварык не падабаўся. У Менску ў мяне, здаецца, ніводнага разу так проста на вуліцы дакумэнты не правяралі. І яшчэ - пасьля падумаў, ці мог я адмовіцца рашпільваць куртку й патрабаваць ад яго ордэр на вобыск? Ці такая адмова адназначна была-б супрацівам дзеяньням паліцэйскага?