| Дзюндзя ( @ 2004-03-20 07:59:00 |
| Current mood: | Хачу піва |
Хочаш піва
Не магу знайсьці тэкст у Сеціве, таму набраў па слыху. Хто аўтар? Вольскі?
Хочаш піва
Таму, што ўсё ня так, як мае быць
Бо на душы тужліва
Бо помніш тое, што даўно пара забыць
Хочаш піва
Хочаш піва
Таму, што гэта лета як зіма
І шанцаў на фінал шчасьлівы
Так мала, што амаль няма
Хочаш піва
Хочаш піва
За сьпінаю гараць твае масты
Таму ты хочаш піва
Што сьвет на дзіва брудны і пусты
А мажліва
Ня ўсё яшчэ залежыць ад бяды
Быць можа, хочаш піва
Таму што проста хочаш піва ты
Хочаш піва