| Дзюндзя ( @ 2004-04-14 15:48:00 |
| Current music: | Bobby Previte - Claude's Late Morning |
Car troubles
Сёньня ехаў за машынай, у якой ззаду была налепка па-расейску "ОСТОРОЖНО, ПУТАЮ ПЕДАЛІ"
А яшчэ паставіў машыну на чужы reserved parking літаральна на дзевяць хвілін. Калі падыходзіў да яе з відавочным намерам сесьці ды ад'ехаць, падляцела цётка й выдала: "Is that your car? How DARE you to park in my spot? I paid for this spot, it's mine, how dare you to park here, you dirty pig?" Я хуценечка адтуль зьябаўся, а яна, здаецца, працягвала крычаць мне ўсьлед.