| Дзюндзя ( @ 2004-04-18 08:11:00 |
Сьніў я поўны басэйн баршчу. Але ня меў аніякага вядзерца ці бідончыку. І стаяў разгублены й думаў, як боршч той ямчэй захапаць. Але тут Воленька вырашыла, што самы час па мне пабегаць (пры тым тупала, што невялічкае сланятка), так што я прачнуўся, а боршч застаўся там, у сьне.