Дзюндзя ([info]syarzhuk) wrote,
@ 2002-05-13 18:10:00
Previous Entry  Add to memories!  Tell a Friend!  Next Entry
Play for Today, альбо дзень беларускае музыкi
Gods Tower - The Turns
Улiс - Падарожжа
Gods Tower - The Eerie
Нейро Дюбель - Ворсинки и катышки
Легенды Вялiкага Княства



(Post a new comment)


[info]holzteller
2002-05-14 04:00 am UTC (link)
ну што, ты вызначыўся з Eerie vs Turns?

(Reply to this) (Thread)


[info]syarzhuk
2002-05-14 08:31 am UTC (link)
Супэр-кароткая рэцэнзыя на Eerie:
Не ўстаўляе.

Кароткая рэцэнзыя на Eerie:
Ну й рэстарацыя ў вас! Усё такое нясмачнае, што плявацца хочацца! I порцыi такiя маленькiя...

Доўгая рэцэнзыя на Eerie:
Памятаю, чытаў калiсьцi iнтэрвiю са Скрыпкам (VV), дзе яго пыталi, цi хадзiлi французкiя наркаманы на канцэрты VV. Дык ён дзялiў усю рок-музыку на алкагольную й наркаманскую. (VV, зразумела-ж, адносiў да алкагольнай). Дык вось, якраз Eerie - наркаманскi альбом. Драйву мне на iм не хапае. Катастрафiчна не хапае.
Першыя два трэкi (Reign of Silence i When Life Ends) - нейкiя зацягнутыя, цяжкiя, нiчога спэцыфiчна-беларускага ў iх ня бачу. Iнструментал Inis Afalon - вось гэта па кайфу, але сумленна кажучы, нават там я чую болей ад Металiкi (Call of Ktulu/Orion), чым фолку. Зноў-жа, розьнiца з версыяй на касэтцы Chemical Warfare невялiкая [часта цiкава бачыць, як песьня разьвiваецца: параўнай версыi Seven Rains of Fire на Canticles i Turns, каб убачыць, як музыкi раслi - з проста добрае песьнi зрабiлi такi хiт, што "ногi самi ў пляс iдуць"]. Till Death Do Us Part - таксама зацягнуты, але валынкi прывабныя. Eerie - вельмi прыгожы трэк, але ставiць яго апошнiм проста садызм - толькi пачнеш уяўляць, што ды як магло-б атрымацца з альбому, як - БАМС! - дыск скончыўся.
Усё вышэйсказанае адносiцца да CD версыi (перазапiс 1997 году). Я дзесьцi чытаў, што арыгiнал 1993 году быў болей "балотна-славянскi". Калi на касэтах менавiта тая, старая, версыя, дык трэба будзе яе паслухаць, параўнаць.

А вось Turns - гэта шэдэўр.

(Reply to this) (Parent)


Create an Account
Forgot your login or password?
Login w/ OpenID
English • Español • Deutsch • Русский…