Дзюндзя ([info]syarzhuk) wrote,
@ 2002-05-20 09:38:00
Previous Entry  Add to memories!  Tell a Friend!  Next Entry
Current music:1000 Mona Lisas - New Disease

Прыемныя нечаканасьцi
Па-першае, у мяне нарэшце прайшла алергiя, на якую пакутую штотравень.
Па-другое скачаў (так, [info]rydel23! Скачаў па трубах сусьветнае памiжсецявое каналiзацыi!) вiдэа Accept - Balls To The Walls, прыгадаў хэвi-металiчнае дзяцiнства.
Па-трэйцяе, па дарозе на працу замест Scarcrow знайшоў кампакт аркестра Жыновiча, якi даўно лiчыў згубленым.
Па-чацьвертае, сябра напiсаў: Чытаю апавяданьнi Бабеля, анiяк не магу пераканаць сябе, што гэта не анекдот.ру, асаблiва пасьля фразаў кшталту "Пра тое, якiя сябры, маўчалiвыя ды скрытныя, яны былi, я распавяду iншым разам". Так i чакаю, што наступны аркуш пачнецца з "а зараз - амбула".




Create an Account
Forgot your login or password?
Login w/ OpenID
English • Español • Deutsch • Русский…