| Дзюндзя ( @ 2005-01-04 17:32:00 |
| Current music: | Tom Waits - Real Gone |
Воленька
Сёньня было ажна два інтэрвію, абодва, праўда, нейкія леваватыя. Адпаведна, ўчора зайшоў у краму, набыў сабе чорны касьцюм - дасягненьне віетнамскае прамысловасьці, дапоўз дахаты, кінуў пакунак на падлогу й заваліўся спаць. Цэльную ноч салавей нам насьвістываў мая fair lady рабіла гукі, быццам сьцірала кіпцюры аб драпачку. Ну, думаю, добра, забаўляецца жывёлінка, абы ня плакала. А раніцой бяру той пакунак - а сьпінжак весь у яе валасох! Калі пасьпела залезьці, паскудніца? Але ўсё-ткі неяк адчысьціў. Здолеў, не пакідаючы межы 128-й шашы, накруціць амаль 70 міляў. Зрабілі вельмі нечаканую прапанову. Буду думаць...