| Дзюндзя ( @ 2005-02-22 22:42:00 |
| Current mood: | |
| Entry tags: | job search |
Схадзіў на працу
Карткі-пропуска пакуль няма, таму штодзень трэба будзе зваць кагосьці са сьпісу давераных асобаў, каб правялі праз прахадную за ручку.
Кампутар, на дзіва, быў, і пад канец дня нават пароль далі.
Тырнета няма й ня будзе яшчэ тыдзень. А нават калі будзе, дык толькі для працоўных патрэбнасьцяў, так што ніякага ЖЖ ці там IM.
Тэлефона няма й ня ведаю, калі будзе.
Заданьне ёсьць, але незразумелае, specs напісаныя левай задняй лапай. Патрэбныя нам дадзеныя трэба пісаць у табліцу пад назвай MissingData.
Натоўп расейскамоўных цётак нешта піша на Каболе, тубыльцы й індусы - на ASP. Я працую з мараканцам, у якога сына клічуць Ясірам.
Заўтра панясу туды навушнікі, кампакты, філіжанку ды кітайскую зялёную гарбату.
Будзем змагацца.