| Дзюндзя ( @ 2005-02-23 21:00:00 |
| Current music: | Ismael Lo |
| Entry tags: | job search |
Схадзіў на працу - 2
Зноўку запускалі ў будынак з эскортам. Але гэта ня той эскорт-сэрвіс, якога можна было-б жадаць.
Кіраўніку (на другі дзень!) надакучыла мая крытыка ягоных сьпецыфікацыяў, і ён сказаў мне пісаць самому. Ну, напісаў, сабраў мітынг з кіраўнікамі сьмежных аддзелаў, адобрылі. Мараканец сказаў, што я падобны да Салмана Рушдзі, але-ж ён стары й лысы...
Недалёк ад працы сынагога, здаецца, зачыненая. А навокал - маленькі Эль Сальвадор, толькі раз-пораз сярод лацінасаў трапляюцца чорныя твары. На пошце ляжаць халяўныя кампакты AOL Latino. Нанёс кампахтаў Wire, Fall, Pere Ubu, ды Scar Crow - цяпер можна й жыць, нават чытаць дакумэнтацыю не так ламае.