Дзюндзя ([info]syarzhuk) wrote,
@ 2005-04-09 10:49:00
Previous Entry  Add to memories!  Tell a Friend!  Next Entry
Палітычная прасталытка Валеры Лебедзеў.
(беларуска-амэрыканская палітыка, бруд і лайно, лепей не чытайце, каб не марацца)

Лукашэнка даў вельмі пазытыўнае для яго інтэрвію нібыта рэдактару амэрыканскае газэты "Русская Амеріка". Інтэрвію было шырока раскручанае ў беларускай афіцыйнай прэсе. Журналістка
"Белорусской Деловой Газеты" Ірына Халіп стала шукаць гэтую "Русскую Амеріку". І не знайшла.
Нібыта рэдактар нібыта газэты "Русская Амеріка" Аркадзь Мар падаў на журналістку БДГ у беларускі суд - патрабуе дробязь, толькі $1000000.

Мясцовы бостанскі "журналіст" Валеры Лебедзеў выдаў аграмадны артыкул пад назваю "Белорусская оппозіція", дзе палівае брудам Халіп, "БДГ" і ўсю беларускую апазыцыю (пры чым тут яна? "БДГ" - НЕ палітычнае выданьне). У прыватнасьці выдае такі аргумэнт: "нью-йоркская газета "Русская Америка", издающаяся с 1999 года, большим тиражом, что она выходит каждую неделю, вышло уже 324 номера - это не идет ни в какое сравнение с оклахомской тезкой, которая начала выходить гораздо позже (в сети имеются номера только с 2003 г., выходит раз в месяц!)"

Адчыняем Тырнет, глядзім.
Вось сайцік газэты з "большим тиражом". Заўважым, што ў такога вялікага выданьня рэклямы практычна няма (у той час, як УСЕ расейскамоўныя газэты ў ЗША жывуць толькі за кошт рэклямы й больш чым на 50% аддаюць менавіта ёй).
Заўважым, што на сайціку ёсьць апошні (нібыта 327-ы) нумар з ажна чатырма артыкуламі (у тым ліку адным артыкулам Валерыя Лебедзева) (але калі паклікаць па рубрыках, то знойдзем яшчэ схаваны пяты).
Заўважым, што рубрыкі з галоўнага меню сайту "Президенты США", "Литературная страничка" і "Время муз" - пустыя. Гэтаксама пустыя спасылкі пад шапкай "Інфармацыя" - "Авторы" і "Прайс"
Заўважым, што ў архіве можна знайсьці яшчэ 1 (адзін) нумар - 324-ы, ў якім тры артыкулы, ў тым ліку з тым самым інтэрвію Лукашэнкі.
Заўважым, што дамэн rusamny.com упершыню зарэгістраваны 31 сакавіка 2005 году.
Заўважым, што паштовы адрас "паважанага выданьня" - sokall2002@yahoo.com . Камэнтарыі патрыбныя?
Заўважым, што старонка з інфармацыей а рэдакцыі называецца Reduction.htm, што ніколі-б не зрабіў чалавек, які ведае ангельскую мову (а значыць, сайт рабілі дзесьці ў самой Беларусі ці Расеі, хуценька і "на каленцы")
Нарэшце заўважым, што ў складзе рэдкалегіі - той самы Валеры Лебедзеў.

Выснова - Лукашэнка зрабіў майстарскі ход - раскруціў ўласнае пазытыўнае інтэрвію, а зараз спрабуе яшчэ й рыбку зьесьці (разарыць судом "БДГ"). Эмігранты Мар і Лебедзеў - нечыстаплотныя людзі, што дапамагаюць Лукашэнку, напэўна-ж, не бясплатна.

Update: Правілы ЖЖ не дазваляюць публікаваць пэрсанальную інфармацыю, але яе можна лёгка знайсьці, напрыклад, на http://phone.people.yahoo.com/. Сволач нумар раз адшукваецца як Arkadiy Mar from NY, сволач нумар два як Valeriy Lebedev from MA

Update 2: Выдавец газэты карпарацыя "KEY PUBLISHING, INC" была ўпершыню зарэгістраваная ў кастрычніку 2004 года.



(Post a new comment)


[info]yurkovets
2005-04-09 03:12 pm UTC (link)
лавіць і пізьдіць

(Reply to this)


[info]pavietra
2005-04-09 04:04 pm UTC (link)
даа.. такога я яшчэ ня бачыла.. гэта ж якімі вычварэнскімі мазгамі трэба валодаць, каб такое прыдумаць..
зайшла на гэты сайт, там ёсьць тэлефон іхняй нібыта рэдакцыі. Патэлефанавала. Аўтааадказчык са страшэнным расейскім акцэнтам: "аркадзі мор. пліз лів а мэсадж". Так што не атрымалася паразмаўляць..:)

(Reply to this) (Thread)


[info]syarzhuk
2005-04-09 04:09 pm UTC (link)
Мне цікава, ці магчыма легальнымі мэтадамі дастаць "спадароў" Мара і Лебедзева тут за падтрымку дыктатара?

А нашто тэлефанаваць? Што-б ты яму сказала, калі-б ён адказваў на званкі?

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]pavietra
2005-04-09 09:02 pm UTC (link)
ня ведаю нават, відаць нічога б не сказала.. Проста была ў прынцыпе зьдзіўленая, што такі нумар існуе

(Reply to this) (Parent)


[info]pavietra
2005-04-09 09:04 pm UTC (link)
мне здаецца што даказаць было б магчыма, бо ўсе факты, як гаварыцца, "на ліцо". Але ці будзе хто гэтым займацца?..

(Reply to this) (Parent)


[info]batury
2005-04-09 04:16 pm UTC (link)
Агідна. Ну няхай варушацца, робяць "майстарскія хады", усё на паверхню падымецца калі прыйдзе час.

(Reply to this) (Thread)


[info]syarzhuk
2005-04-09 04:31 pm UTC (link)
Час будзе, нажаль, ісьці яшчэ доўга.
Мне цікава, што легальна можна зрабіць у дачыненьні да амэрыканскіх жыхароў (і хутчэй за ўсё грамадзян) Мара і Лебедзева. Пакуль дадумаўся толькі навесьці IRS на невыплачаныя падаткі з прыбыляў ад газэты зь вялікім накладам...

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]batury
2005-04-10 12:01 am UTC (link)
Адзінае, што можа іх па-сапраўднаму "дастаць" - зварот у амерыканскі суд. Сродкі і магчымасці ў дыяспары напэўна ёсць, але сэнсу ў такіх намаганнях я не бачу.
Дый БДГ - насамрэч маскальская газэта, і супраціву, на маю думку, толькі шкодзіць.

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]syarzhuk
2005-04-10 01:05 pm UTC (link)
Вось падкажы, за што на іх можна падаць у тутэйшы суд, які закон яны парушылі?

А наконт прамаскальскасьці БДГ я згодны, але калі не змагацца за свабоду слова для тых, з кім мы ня згодныя, гэта будзе значыць, што і нам такая свабода непатрэбная.

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]batury
2005-04-12 01:59 am UTC (link)
Ну вось, здаецца, Мар зарабіў свае тысяч 30... Абяцаў аддаць дзіцячму шпіталю.

Я - не юрыст, але, напэўна, сустрэчны іск можна падаць і без істотнай прычыны. За абразу Беларусі ў вачах сусветнага супольства. Паўтаруся - ніхто гэтым тут займацца не будзе.

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]syarzhuk
2005-04-12 02:11 am UTC (link)
калі прыдумаць, за што можна зачапіцца, я-б гэтым заняўся. бо подлых людзей трэба караць, і пажадана на гэтым сьвеце. але "за абразу Беларусі" - гэта дзіцячы сад нейкі.

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]batury
2005-04-12 03:12 am UTC (link)
Ну калі гэтак, то ўсё проста. Знаходзіце рускамоўнага юрыста, пажадана з Беларусі. Такіх у Бостане-НЮ-Вашынгтоне хапае. А шукаць зачэпку - гэта будзе юрыстава справа, за вашыя грошы вядома.

(Reply to this) (Parent)


[info]rydel23
2005-04-09 04:20 pm UTC (link)
Ды ясна, што "ня проста так" усё гэта робіцца. Дарэчы, былі два матэрыялы на гэтую тэму і на Свабодзе, там Халіп таксама кажа, што ідэя з судом магла быць ініцыяваная зусім не спадаром Марам: арцікль першы, арцікль другі.

(Reply to this)


[info]rydel23
2005-04-09 04:23 pm UTC (link)
> Правілы ЖЖ не дазваляюць публікаваць пэрсанальную інфармацыю

Шчыра кажучы, ня ведаў. Нешта я ў FAQ такога ня памятаю (калісь даўно я яго амаль увесь прачытаў).

(Reply to this) (Thread)


[info]syarzhuk
2005-04-09 04:30 pm UTC (link)
http://www.livejournal.com/support/faqbrowse.bml?faqid=107
"Material that invades the privacy of another user by posting personal information"
Можна, канешне, адмазацца, што яны не юзеры, але навошта марацца

(Reply to this) (Parent)


[info]ira_k
2005-04-09 04:42 pm UTC (link)
how to get them, I wonder...

something needs to be done.

(Reply to this)


[info]vorchunishka
2005-04-09 04:48 pm UTC (link)
.

(Reply to this) (Thread)


[info]syarzhuk
2005-04-09 06:02 pm UTC (link)
?

(Reply to this) (Parent)

метаморфозы
[info]french_man
2005-04-09 10:53 pm UTC (link)
А вот что писал Валерий Лебедев несколько лет назад:

http://www.lebed.com/2000/art2059.htm

(Reply to this) (Thread)

Re: метаморфозы
[info]svensk_vanja
2005-04-10 08:39 am UTC (link)
Замечательно
"Отвечая на вопрос, при каких условиях возможно улучшение отношений с Белоруссией, он, в частности, сказал, что «необходимо восстановление демократических институтов. Белорусские власти должны создать такую атмосферу, в которой любой человек не боялся бы высказывать свое мнение о происходящих в стране событиях». Вот я и высказываю. Правда, уже сидя в Москве. И затем посол не советовал пока что своим соотечественникам и вообще западным жителям посещать Белоруссию. Я полностью присоединясь к его совету."

Как, однако, меняются люди

(Reply to this) (Parent)


[info]mauz
2005-04-10 10:51 am UTC (link)
Это было бы смешно, если бы не было так серьезно. Отказаться от возможности на лимон прищемить Иру и БДГ не в стиле режима, ты же понимаешь. Тем более что в иске идет речь не об искажении фактов, а именно об оскорблении. Ира вчера говорила, что она, собсно, фразой "третья жертва пиар-лохотронщика Аркадия Мара" (цитирую по памяти и неточно) оскорбляла не столько Мара, сколько СанРыгорыча, называя оного лохом.
Так что действительно если бы можно было найти возможность вчинить встречный иск Мару сотоварищи на их стороне (штаты) миллионов на пару, было бы оч. правильно

(Reply to this)


[info]setska
2005-04-11 04:46 pm UTC (link)
мля, ну і мудакі, ажно агідна..
так і хочацца скункса ім у хату закінуць, альбо нацкаваць якое FBI на іх, маўляў, што за херня, жыхары "самай дэмакратычнай дэмакратыі ў сьвеце" дапамагаюць дыктатарскаму рэжыму зачыніць адну з апошніх незалежных газэт..
гаўны.. фу такімі быць.. каб яны ўсраліся..
прабачце.

(Reply to this) (Thread)


[info]syarzhuk
2005-04-11 05:16 pm UTC (link)
Нязгодны. Мудакі - гэта якія робяць хуйню па ўласнаму жаданьню. Гэтыя-ж, для мяне відавочна - за грошы (паглядзі, там вышэй далі спасылку на колішні артыкул Лебедзева пра Беларусь цалкам супрацьлеглага зьместу). Сволачы, гаўны, падонкі - гэта так. А вось мудакі - не.
А наконт каго на іх можна нацкаваць - трэба думаць, як гэта зрабіць, каб гэта мела сэнс. Каб яны сур'ёзна "папалі", а не толькі трошкі папужаліся.

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]setska
2005-04-12 06:33 am UTC (link)
будзем думаць

(Reply to this) (Parent)


[info]kaciarynka
2005-04-11 07:55 pm UTC (link)
Халіп друкавала гэты ж артыкул у маскоўскай "Новай газэце", але туды Мар іск не падаў...

(Reply to this) (Thread)


[info]syarzhuk
2005-04-11 10:15 pm UTC (link)
Ну дык зразумела, што справа не ў годнасьці, а ў заўважанай лукашыстамі магчымасьці легальна прыбіць бдг, прычым мэтадамі, што будуць выглядаць легальнымі нават з тутэйшае кропкі гледжаньня.

(Reply to this) (Parent)


(Anonymous)
2005-04-12 07:39 pm UTC (link)
Darechy, ia dastatkova dobra "gogliu" Russkuiu Ameryku prykladna praz pary tydniau paslia skandal'naha 'Interview" Mara. I nichoha pra "Russkuiu Ameryku" z maram ne znajshou. Ia uzho druhi dzesiatak hod na Internece i kab tam shto bylo - adshukau by. Tamu zhodny, shto hety sajt - dalkejshaia dezynfarmacyia. BDG i Halip treba b bylo counter-suit hetaha aferysta uzho praz amerykanski sud. To iamu b mala ne pakazalasia b.

(Reply to this) (Thread)


[info]syarzhuk
2005-04-13 12:43 pm UTC (link)
Ты хаця-б падпісваўся, невядомы сябра з Alcon Labs!

(Reply to this) (Parent)


(Anonymous)
2005-04-12 08:11 pm UTC (link)
Sudit' nado za misinformation of Belarusian public and mis-representation of American public opinion. Natravit' na nego nado by kakie-nibuud' respublikanskie patrioticheskie gruppy, chtob ne torgoval imenem Ameriki v diktatorskih stranah. Nu dopustim, amerikancam v bol'shinstve bezrazlichno, chto Luku i belarusov "lohanuli". No to, chto ot imeni Ameriki koronuiutsia te, kogo National Security Advisor nazyvaet "forpostom tiranii"\, a Evropa "diktatorom"? Tut liuboj amerikanskij patriot zadohnetsia. Eto kak sshit' diktatoru trusy iz amerikanskogo flaga. Svin'iu pustili za amerikanskij stol, on i nogi na stol. Ne dlia togo poikoleniia amerikancev bilis' za svobodu, chtob kakoj-to zaezzhij ex-sovetskij pisaka otih imeni diktatorov "liud'mi goda" ob'iavlial! Tut, blin, i grazhdanstvo by neploho otobrat'. Kto zastupitsia za chestnoe imia Ameriki? Takih, v otlichie ot belaruskih patriotov, mnogo. Nachat' hotia by s Fox News. Poslat' im info - puskaj sdelaiut journalist investigation: kto takoj Mar i pochemu on torguet sviatym imenem Ameriki. Napisat' v Department of State i FBR - pust' u nih publisher's license hotia by otberut. Sviazat'sia s respublikancami v rajone Mara, chtob zadali emu zharu. Napisat' respublikanskim senatoram, McCainu obizatel'no - on Luku nenavidit i ego takaia torgovlia imenem Ameriki horosho zadenet. On ne dlia togo 5 let sidel v lageriah vietcomovcev, chtob novye emigranty imenem Ameriki torgovali.

(Reply to this)


Create an Account
Forgot your login or password?
Login w/ OpenID
English • Español • Deutsch • Русский…