| Дзюндзя ( @ 2005-04-18 11:47:00 |
Там беларусаў вельмі багата, хоць у пясочку гадамі сядзі
У Масачусэцу штатнае сьвята - Дзень Патрыётаў. У гэты дзень сапраўдныя патрыёты бягуць марафон, а несапраўдныя - п'юць Будвайзер ды глядзяць на іх па тэлевізары. Зусім-жа несьвядомыя патрыёты таксама глядзяць тэлевізыю, але не марафон. Тыя-ж несумленныя жыхары штата, што зусім не патрыёты, а наадварот, пагадзінныя кантрактары, прыходзяць на працу й забіваюць балта на дзяржаўныя грошы. На весь паверх - толькі два індусы й я.
Чытаю журналы
nikadubrovsky, што пераехала ў Дамініканскую Рэспубліку, й
belaus - які цяпер у Аўстраліі. І пачынае зьяўляцца думка - а што я тут лаўлю з такімі надвор'ем, дзяржаўнай палітыкай і юдахрысьціянскай большасьцю? Распавядзіце мне, ў якой краіне вы-б хацелі жыць.
Мае крытэрыі будуць, напэўна, такія:
- Бясьпека. Каб не рабавалі на вуліцах, каб ня трэба было мець зброю, каб не было актыўных тэрарыстаў, як лакальных, так і зьнешніх.
- Неўлязаньне дзяржавы ў прыватнае жыцьцё. Каб можна было не маліцца, не хадзіць на першамайскія дэманстрацыі, й за гэта нічога не было
- Клімат. Каб дупа ня мёрзла (нажаль, з-за гэтага адпадае амаль уся сымпатычная па астатніх паказчыках Канада)
- Прырода. Каб было на што паглядзець і дзе пакупацца
- Транспарт. Каб ці быў танны й наладжаны грамадзкі, ці нармальныя дарогі.
Карацей кажучы, цяперашняе жыцьцё ў зялёным бостанскім прыгарадзе адпавядае if you don't mind the weather
Калі-ж дастануць - пакуль што ёсьць Гаваі...