Дзюндзя ([info]syarzhuk) wrote,
@ 2002-05-30 17:51:00
Previous Entry  Add to memories!  Tell a Friend!  Next Entry
Лухта ў "Нашай Нiве"
Ну й лухту пiша гэтая НН:

Між тым, у сьвеце быць аўтарам узораў нацыянальнае валюты — вялікі гонар для мастака. Напрыклад, першаўзор зялёнага амэрыканскага даляра стварыў расейскі мастак і тэасоф Мікалай Рэрых, насыціўшы яго масонскай сымболікай: усечанай пірамідаю ў трынаццаць прыступак, надпісамі — на лаціне: "Новы парадак на вякі”, па-ангельску: "На Бога мы спадзяёмся” і г.д. (Багата чаго з гэтага расейскія патрыёты ня могуць яму дараваць да сёньня!)


Мiж тым Мiкалай Рэрых нарадзiўся ў 1874 годзе, а першыя папяровыя даляры былi надрукаваныя ў 1862

Пытаньне: калi я, чалавек, якi гiсторыi ня ведае зусiм, змог знайсьцi гэтыя спасылкi за якiх 15 хвiлiнаў - якiм эпiтэтам трэба апiсаць працу рэдактара НН???

Update: Adkaz ad Bureau of Engraving and Printing: The design of the $1 note was engraved by G.F.C. Smillie in 1918.



(Post a new comment)


[info]miram
2002-05-31 09:41 am UTC (link)
Угу. А што, з 1862 году даляр не мяняў свайго выгляду? Тут, напрыклад, пішуць:

We all know that there is a picture of an unfinished pyramid with no capstone on the back of the one dollar bill. The picture also shows a triangle floating above the pyramid and enclosing an illustration of what has become known as the "all-seeing eye." This symbol was not an accident of design. Neither was it a Masonic symbol as so many have suggested. It was deliberately proposed to Secretary of the Treasury Henry Morganthau by Nicholas Roerich in 1934 and first began appearing on the backs of one dollar bills in the 1935A printing.

(Курсіў мой. -- miram) Далей ня спраўджваў.

(Reply to this) (Thread)


[info]syarzhuk
2002-05-31 10:29 am UTC (link)
Па-першае, я ня вельмi веру дылетанцкiм спасылкам, на якiх нават лiнк "Go back to Home Page" не працуе. Але на ўсялякi выпадак я адправiў запыт у Bureau of Engraving and Printing. Але нават калi вока на пiрамiдзе сапраўды намаляваў Рэрых - цi можна назваць гэта першаўзорам?

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]antanian
2002-05-31 11:34 am UTC (link)
http://www.nn.knihi.com/2002/19/07.htm ты пра гэты тэкст?

Стану я на гэты раз адвакатам Дынько(і)

а) тэкст падпісаў С.Харэўскі. Мастацтвазнаўца і аўтар НН ад 1991 году. Таму Дынько ня мусіў (так ня мусіў) пераправяраць кожны факт, а як нармальны чалавек, паверыў таму, што напісаў паважаны аўтар. У тэксьце яшчэ ёсьць некалькі спрэчных тэзісаў. Але пад рукамі ня маю матэрыялу, каб іх абвергнуць (ці пацьвердзіць). Асабліва гэта тычыцца М.Дабужынскага.

б) У НН такія праколы па фактуры частыя. Але тым ня менш, гэта ж не навуковы часопіс. Прэса мусіць быць глупавай:)

в) Ну а Харэўскі любіць прыпізьдзець. Такая ўжо чэла натура. Ніц ня зробіш

(Reply to this) (Parent)


Create an Account
Forgot your login or password?
Login w/ OpenID
English • Español • Deutsch • Русский…