Дзюндзя ([info]syarzhuk) wrote,
@ 2005-04-22 14:40:00
Previous Entry  Add to memories!  Tell a Friend!  Next Entry
I love it because we're doing something bad
Супрацоўнік распавёў файную гісторыю, як ён вазіў дзяцей у Дыснейленд. У яго тры сыны, ім тады было ад 6 да 10 год. З жонкай купіў білеты на самалёт, замовіў гатэль, а ім нічога не сказаў. У пятніцу прыязджае забіраць іх са школы, кажа, зараз паедзем у аэрапорт, бо наша маці зь цёткай лятуць у Дыснейленд, трэба іх адвезьці. Зразумела, яны ў крык - як гэта маці зь цёткай, мы дзеці, гэта нас трэба туды! Прыязджаюць у аэрапорт, незадаволеныя. Ён неяк падбег да супрацоўніцы авіякампаніі, аддаў білеты, растлумачыў ёй сітуацыю. У нейкі момант яна быццам выпадкова стала глядзець у другі бок, тут тата кажа сынам: "Хлопцы! Бярэм па торбачцы, праходзім міма гэтай цёткі, як пасажыры зь білетамі, і, можа, патрапім на самалёт!" Так і зрабілі. Ён знаходзіць быццам-бы выпадковыя пустыя месцы, кажа "Садзіцеся тут і не шуміце, каб нас не выкрылі". Сядзяць дзеткі, ціхія, што мышкі. Старэйшы кажа цётцы I love it because we're doing something bad! (Мне гэта так падабаецца, бо мы робім нешта дрэннае!). Карацей кажучы, толькі калі яны ўжо даляцелі, маці распавяла ім, што гэта была татава прыдумка. Ім спадабалася :)



(Post a new comment)


[info]xpeh1
2005-04-22 06:49 pm UTC (link)
Very smart move, I'll have to take a note of it myself. The best part of it, they must have behaved well on the plane and your coworker did not have to worry about calming them down:)

(Reply to this)


[info]ars_longa
2005-04-22 07:00 pm UTC (link)
Yep, very inventive. I'd never had the guts to pull it out or even keeping a straight face trying to do. :)

(Reply to this)


[info]dryhva
2005-04-23 02:55 am UTC (link)
Fajna! :-)

(Reply to this)


Create an Account
Forgot your login or password?
Login w/ OpenID
English • Español • Deutsch • Русский…