Дзюндзя ([info]syarzhuk) wrote,
@ 2005-04-30 11:01:00
Previous Entry  Add to memories!  Tell a Friend!  Next Entry
Current music:Miranda Sex Garden - Carnival of Souls

Lies, lies, lies
А мы паглядзелі карэйскую драму "Gojitmal", яна-ж "Lies"

Жанаты мужык пад 40 здымае 18-гадовую школьніцу, спачатку яны проста ябуцца, потым ён пачынае яе біць перад, у час, пасьля і заместа сэксу, потым яна б'е яго. Палкі, розгі, вяроўкі, бейсбольныя(?) біты - ўсё йдзе ў справу. Яны робяць адзін аднаму тату без наркозу, разам ядуць лайно; наогул файна бавяць час. Брат дзяўчыны паліць мужыкову хату, яна зьбягае з дому; яны блукаюць па матэлях, у іх сканчаюцца грошы... Нарэшце яна кажа "хопіць" і вяртаецца да нармальнага жыцьця. Мужык вяртаецца да жонкі і на каленях моліць яе "Пабей мяне!" Раптам дзяўчына праездам выконвае яго найвялікшую фантазыю, зьявіўшыся ў школьной форме (An angel didn't need anything but a high school uniform, two wings and a big stick) і зьнікае, на гэты раз назаўсёды. Праз нейкі час жонка заўважае ў мужа тату "Я цябе кахаю" на вонкавым баку сьцягна й, натуральна, пытае, адкуль. And this is when I told her a lie. Завеса, стужку (лягічна) аб'яўляюць парнаграфічнай у Карэі й (нелягічна) намінууюць на галоўны прыз у Венецыі.




Create an Account
Forgot your login or password?
Login w/ OpenID
English • Español • Deutsch • Русский…