Як добра сказана Для Беларусі майго часу (як я пачаў усьведамляць сябе беларусам) заўсёды была характэрная дваістасьць. Ува ўсім. З аднаго боку – Беларусь беларуская, з другога – Беларусь беларуская дэманстратыўная. 5% апантаных апазыцыянэраў, што пачуваюць сябе беларусамі, і 95% тых, хто так сябе называе.Апантанай меншасьці патрэбны добрыя й якасныя кніжкі з CD-ROMамі, беларускамоўныя садкі й школкі ды чарка са шкваркай на 25.03 зь сябрамі. Пераважнай большасьці патрэбныя артыкулы ў прэсе аб нястачы добрых і якасных кніжак з CD-ROMамі, рэпартажы на радыё пра адсутнасьць беларускамоўных садкоў і школак ды тэлекарцінка бойкі з АМАПам на 25.03.
(Post a new comment)