| Дзюндзя ( @ 2002-02-28 13:56:00 |
| Current music: | Ноль |
| Entry tags: | пілязопія |
Падумалася сёньня пра глыбокi сэнс усходняй прымаўкi, што па-нашаму гучыць як Любiш катацца, любi й санaчки вазiць. З нашых гэта лепей за ўсiх выказаў, калi не памыляюся, Кузьма Чорны - За ўсё ў жыцьцi трэба плацiць
Але прагрэс, вядома-ж, не стаiць на месцы. З вынаходнiцтвам лыжных пад'ёмнiкаў, таблеткаў супроць зачацьця й пiўных крышачак, што адвiнчваюцца рукамi, расплата адносiцца ў вельмi далёкую будучыню, пра якую пакуль можна ня думаць. А зараз - дыскатэка!