Дзюндзя ([info]syarzhuk) wrote,
@ 2006-03-22 14:10:00
Previous Entry  Add to memories!  Tell a Friend!  Next Entry
Entry tags:belarus, вершы

ВЕРШ НА СВАБОДУ-ІІ
ВЕРШ НА СВАБОДУ-ІІ

Калі ад тэленавінаў сьнег выпадае ў асадак,
хоць мала хто сумняваўся ў прагнозах на гэты конт;
калі мэтрапалітэн працуе безь перасадак,
а нехта па тэлевізары ратуе ўласны азадак
з экрана ля дому з надпісам HORIZONT;

калі шмат тысяч мабільнікаў разам лічаць гадзіны,
тым болей ад іх на плошчы ніякай іншай карысьці -
стаяць і чакаць свабоды, бо выбар цяпер адзіны,
у велькім і бардза пажондным - хто б там ні трындзеў! - таварыстве;

абуць на тры пары шкарпэтак цяплейшыя боты,
на злосьць халоднай вайне й атмасфэрнаму фронту,
бо выбар цяпер адзіны - стаяць і чакаць свабоды -
ад лесьвіцы ў стылі ампір да самага HORIZONTу.

Андрэй Хадановіч



Horizont - марка беларускіх тэлевізараў. Вялікія літары HORIZONT гараць на супрацьлеглым баку плошчы, на якой мітынг.
Лесьвіца ў стылі ампір - ступенькі Палаца Прафсаюзаў, ля якога месьціцца палатачны гарадок, кожна пабачыць зьлева на гэтым здымку

via [info]maryjka_




Create an Account
Forgot your login or password?
Login w/ OpenID
English • Español • Deutsch • Русский…