Дзюндзя ([info]syarzhuk) wrote,
@ 2006-03-27 07:55:00
Previous Entry  Add to memories!  Tell a Friend!  Next Entry
Ад сябрастужкі за апошні тыдзень пачуцьцё схізафрэніі. Ва ўсім сьвеце людзі жывуць сваім нармальным жыцьцём - заводзяць катоў, змагаюцца супраць адстрэлу цюленяў, езьдзяць у адпачынак, слухаюць музыку, бухаюць... А паведамленьні з Беларусі робяць уражаньне, быццам раптам ажыла кніжка пра царскую Расею пачатку ХХ ст. - мітынгі, дэманстрацыі, паліцаі, правакатары, яўкі, арышты, турмы, перадачы. Гэты вусаты жук-калгасьнік наслаў на мой народ у маім горадзе робатаў у баявой вопратцы, які кідаюць у людзей гранаты (добра яшчэ, што не баявыя) і дымавыя шашкі.
Никогда в жизни не мог бы себе представить, что буду получать телефонные звонки с вопросом "Ты на свободе?"
когда в двух шагах от тебя взрывается взрывпакет кристально осознаешь в какой стране живешь

Але гэта - пачатак агоніі ўлады. Людзі навучыліся ненавідзець. Незалежнасьць 1991-га пачалася з разгону мітынга ў Курапатах у 1988. Так і тут - кожная граната, што ляціць у народ, дадасьць сотні людзей, што знойдуць у сабе моц выйсьці супраць дыктатуры.

ВЕРЫМ
МОЖАМ
ПЕРАМОЖАМ



Create an Account
Forgot your login or password?
Login w/ OpenID
English • Español • Deutsch • Русский…