| Дзюндзя ( @ 2002-06-28 12:37:00 |
| Current music: | Трыбьют Летаву |
Слухаю трыбьют Летаву - падабаецца ўсё болей i болей. З першага разу, памятаю, пайшлi толькi Ляпiсы й Бабслей, зараз - амаль усё. Песьнi такiя... нагадваюць школу. "Забi ў сабе дзяржаву", "Мы уйдзём з заапарку", "Мая ахова", "Лабатамiя"... - як пагана ("Сэнсавыя галюцынацыi"!!!) не выконвай, усё роўна не атрымлiваецца нiчога добрага. Шкада, што няма Aўкцыёна й Бi-2, было-б цiкава паслухаць.
Задумаўся - ў "Мышалоўцы" па версыi "Прадуктаў" пасьля фразы "Мышалоўка захлопнулася" пачынае граць рыф з Нiрваны - гэта проста так цi ёсьць нейкi глыбокi сэнс? Маўляў, Кабэйн трапiў у мышалоўку...