Дзюндзя ([info]syarzhuk) wrote,
@ 2002-06-28 17:41:00
Previous Entry  Add to memories!  Tell a Friend!  Next Entry
Current music:The Fall - This Nation's Saving Grace

Навошта рабу вольны час?
Не памятаю, ў якой кнiжцы Ванегута чытаў нешта такое. Прызджае ў Штаты нейкi чувак кшталту брунэйскага султану й выказвае жаданьне паглядзець, як жыве тыповая сям'я. Пры гэтым у ягонай мове няма слова "чалавек", а ёсьць толькi "пан" i "раб". Ну, яму знайшлi тыповую сям'ю й паказваюць - вось лёднiк, вось стыральная машына, вось мiкрахвалевая печка. У рэзультаце эканомiцца N гадзiнаў штодзень. Ён на ўсё гэта паглядзеў ды-й пытаецца - а навошта рабу вольны час?

У мяне складваецца ўражаньне, што з-за залiшняга вольнага часу нашыя Штаты хутка проста звар'яцеюць. Сёньня чытаў у газэце, што нейкi судзьдзя забаранiў школьную Pledge of Allegiance (нейкi iдыёцка-патрыятычны сымбаль кшталту нашых акцябрацка-пiянерскiх законаў i клятваў), бо там ёсьць словы "one nation under god", а гэта, маўляў, супярэчыць разьдзяленьню царквы й дзяржавы. У адказ Кангрэс прыняў рэзалюцыю, а Буш паабяцаў назначыць менавiта такiх вярхоўных судзьдзяў, што абвергнуць гэтае рашэньне. Iм што, больш няма чым заняцца?

НАВОШТА РАБАМ ВОЛЬНЫ ЧАС???




Create an Account
Forgot your login or password?
Login w/ OpenID
English • Español • Deutsch • Русский…