Дзюндзя ([info]syarzhuk) wrote,
@ 2002-06-29 08:31:00
Previous Entry  Add to memories!  Tell a Friend!  Next Entry
Entry tags:мае, пераклады

Усё йдзе па пляне
(Ягор Летаў, "Грамадзянская абарона", пераклад - мой i М.Мiцькаўца (дзе ты зараз, Макс?))

Усё iдзе па пляне



Ключ ад мяжы паламаны напалам
А наш татачка Ленiн зусiм сканаў
Ды-ж ён расклаўся на цьвiль i на лiпавы мёд
Перабудова-ж усё йдзе ды йдзе па пляне
I весь бруд ператварыўся ў голы лёд

I ўсё iдзе па пляне

А мой - мой лёс спакою захацеў
Я абяцаў яму ня ўдзельнiчаць у ваеннай гульнi
А на фуражцы на маёй зорка, молат i серп
I як чульлiва гэта ўсё - зорка, молат i серп
Лiхi лiхтарык чаканьня гайдаецца

I ўсё iдзе па пляне

А жонкай маёй сiлкавалi натоўп
Кулаком сусьветным растапталi ёй грудзi
Усенароднаю воляй растапталi яе цела
Дык пахавайце-ж яе пад крыжом, бо

Ўсё iдзе па пляне

Адзiн дзядулечка Ленiн добры быў правадыр
А ўсе астатнiя ды iншыя - такi брудны гной
А ўсе астатнiя - ворагi, такiя мудакi
Над Айчызнаю над роднаю вар'яцкi сьнег iшоў
А ў часопiсе "Карэя" таксама добра ўсё
Ёсьць таварыш Кiм Iр Сен, там тое-ж, што ў нас
Я ўпэўнены - ў карэйцаў тое-ж самае, ды

Ўсё iдзе па пляне

А пры камунiзьме ўсё будзе заябiсь
Ён прыйдзе хутка, трэба толькi пачакаць
Там усё будзе бясплатна, там усё будзе ў кайф,
Там, напэўна, нам зусiм ня трэба будзе памiраць…
Я прачнуўся сярод ночы, зразумеўшы, што

Ўсё iдзе па пляне



(Post a new comment)


[info]rydel23
2002-06-29 01:41 pm UTC (link)
Зух! Хораша пераклаў!

(Reply to this)


[info]syarzhuk
2006-05-12 03:33 pm UTC (link)
http://karyzna.livejournal.com/3286.html

(Reply to this)


[info]karyzna
2006-05-12 06:21 pm UTC (link)
Так, дарэчы - няблага, хаця з мэлёдыкай і ёсьць тут пэўныя правіслыя мясціны... Мой колішны пераклад недзе страціўся ў нетрах маёй галавы, бо не быў запісаны ў далёкім 96

(Reply to this)


[info]syarzhuk
2006-05-12 10:16 pm UTC (link)
http://karyzna.livejournal.com/3450.html

(Reply to this)


Create an Account
Forgot your login or password?
Login w/ OpenID
English • Español • Deutsch • Русский…