Дзюндзя ([info]syarzhuk) wrote,
@ 2002-03-18 10:28:00
Previous Entry  Add to memories!  Tell a Friend!  Next Entry
Current mood:Трэба працаваць, а ня хочацца
Current music:Various-Creations from a morbid society (метал з Чэхii)

Учора зьездзiлi ў парк, пасмажылi там мяса, папiлi вiна (трымаючы бутэлькi ў папяровых пакетаў - ад ментоў). Хлопцы распавялi, як iх аднойчы выгналi з campground'а за расьпiцьцё сьпiртных напояў i выкананьне гiмна Савецкага Саюзу а шостай ранiцы. Я трохi папрацаваў сякерай, чаго не рабiў ужо бог ведае колькi год. Было цёпла, я зьняў куртку й бегаў у швэдары. Потым паехалi да Пашы з Уладам i пiсалi пулю да трох гадзiн ночы. Па дарозе дадому амаль што пераехалi скунса, але ён, малайца, не спужаўся, так што нiякiх непрыемных наступстваў не было. Ранiцою прадраў вочы й зразумеў, што заваконьне нейкага няправiльнага колеру. Так i ёсьць - выпаў сьнег. Каб яго, гэтае новаангельскае надвор'е! Але выглядае, што ён хутка растае.

Update Усё растаяла, сьнег яшчэ йдзе, але тае, як толькi дакрынецца да глебы.




(Post a new comment)


[info]holzteller
2002-04-04 12:55 pm UTC (link)
ціка, якую пулю ў вас там расьпісваюць?

(Reply to this) (Thread)


[info]syarzhuk
2002-04-04 01:24 pm UTC (link)
Пулю як пулю. Вiст не адказны, з распасоў уход сям'ю, дзесятка не вiстуецца, але правяраецца i г.д.

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]holzteller
2002-04-04 01:54 pm UTC (link)
а ета, колькі пішыцца ў гору калі на прыклад на шасьцярной адну не ўзяў? Проста нейкая мода пашла ў двайным памеры пісаць..

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]syarzhuk
2002-04-04 02:29 pm UTC (link)
2. Але калi вiставаў i ўзяў толькi 3 - таксама 2, што непрыемна.
А наогул гэта ўсё залежыць ад таго, як дамовiцеся. Гульня-ж не мяняецца, мяняецца толькi запiс.

(Reply to this) (Parent)


[info]holzteller
2002-04-04 02:48 pm UTC (link)
як гэта не мяняецца?
я напрыклад люблю пры мінус адной на руках згуляць, спадзяючыся на прыкуп
калі ў гару мала пісаць то такая тактыка праходзіць

а неяк гуляў, дык там у двайным памеры пісалася, я на запісы паглядзеў на сярэдзіне гульні - бляха муха ў такую дупу залез..

(Reply to this)


Create an Account
Forgot your login or password?
Login w/ OpenID
English • Español • Deutsch • Русский…