Дзюндзя ([info]syarzhuk) wrote,
@ 2002-04-01 18:54:00
Previous Entry  Add to memories!  Tell a Friend!  Next Entry
Entry tags:мае

Сказ пра тое, як адзiн адмiн хакера злавiў
(Based on real events)

Жыў-быў адзiн Адмiн. Адмiнiў сабе сеткi розныя, ды ўсё марыў злавiць Злога Кульхацкера. Ставiў на iх усялякiя пасткi, гаршкi мядовыя й iншую лухту. Й называў сябе Крутым Адмiнам. Але нiводнага Кульхацкера ня тое што не злавiў, але нават у логах ня бачыў.

Паехаў той Круты Адмiн у госьцi да дзяўчыны. Прыехаў i думае - трэба паглядзець, як там мой форум, можа завалiлi яго Злыя Кульхацкеры, закатавалi доўгiмi пiнгамi? Зайшоў на форум, залягiнiўся ды на аўтамаце паставiў птушачку там, дзе было напiсана "Always stay logged in". Паглядзеў на форум - не, Злыя Кульхацкеры сьпяць, нават блiзка да форума не падыходзяць, баяцца крутасьцi Адмiна. Выключыў кампутар ды й пайшоў спаць.

Наступным днём паехаў ён дадому, а дзеўчына вырашыла на той самы форум схадзiць. Заходзiць, а там напiсана: "Добрай ранiцы, Круты Адмiн!" Узрадавалася дзеўка ды й жартаваць пачала. Малюначак яму зьмянiла - замест крутога аватара нейкае сьмешнае кацянятка паставiла. Прыватных паведамленьняў ад яго ймя напiсала сотнi тры, ды ўсе нейкiя вар'яцкiя. Карацей кажучы, адцягнулася як трэба.

Заходзiць Круты Адмiн на форум , а там кацянятка мяўчыць, сябры адказы пiшуць, адным словам - усё гарыць-дымiцца. Стаў ён тое кацянятка гнаць з форуму, а яно лужыцу напрудзiла, засела ў куточак й не выходзiць. Тады зразумеў Круты Адмiн, што напалi на яго Злыя Кульхацкеры, i стаў зь iх высьлежваць. Адлавiў IP адрас, навесiў блёк, выставiў MOTD - "вiншую мяне зь першым Кульхацкерам. IP iдыёта вядомы, меры прыймаюцца" i пайщоў пiва пiць. Дапiў, прыходзiць, а дзяўчына яму мыла напiсала - "Хам! Нягоднiк! Гэта ты? Мяне? Назваў iдыётам? Ды яшчэ й заблякаваў?"

Зразумеў усё Круты Адмiн, зьняў блёк i даслаў ёй вялiзарны букет чырвоных ружаў. Гiф ажна пад мег пацягнуў, але што рабiць? А ў ханi поце нiякага мёду не засталося, усё трутнi пад'елi.




(Post a new comment)


[info]satanstwin
2002-04-01 04:04 pm UTC (link)
ну бля ваще... мои польские предки вертяцца в гробах. выбрось вентилятор. охуенно.

(Reply to this) (Thread)


[info]syarzhuk
2002-04-02 05:08 am UTC (link)
Якi тaкi вeнтылятaр?

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]satanstwin
2002-04-03 12:53 am UTC (link)
так вертятся, говорю, что и внтилятор не нужен.

(Reply to this) (Parent)


[info]mauz
2002-04-02 12:21 am UTC (link)
Клево :) Автобиографично? :)))

А ў ханi поце нiякага мёду не засталося - Хм... единственное чего не понял...

(Reply to this) (Thread)


[info]syarzhuk
2002-04-02 03:58 am UTC (link)
Гэтa здaрылaся з мaiм дoбрым знaёмым. A honey pot - гэтa мэтaд internet security. Гл., нaпрыклaд, http://www.networkcomputing.com/1116/1116ws3.html
Кaлi кaрoткa, honey pot - гэтa кaмпутaр, штo сядзiць у цябe нa сeтцы, мae ўлaсны IP-aдрaс, aлe нiчoгa кaрыснaгa ня рoбiць. Тaму вeсь traffic дa ягo - гэтa by definition тoлькi злыя хaцкeры.

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]mauz
2002-04-02 04:09 am UTC (link)
Тут, панимашь, [info]mrparker восхищается бел. мовой, вот, я сижу и пытаюсь перевести всеми мне доступными фибрами "у хани поце" с белорусского... блиннн. Даже в голову не пришло что ты honey pot имел в виду :)

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]syarzhuk
2002-04-02 05:13 am UTC (link)
A я Пaркeрa звычaйнa нe чытaю, бo зaнaдтa плaдaвiты. Aлe вoсь зaрaз пaглядзeў:
http://www.livejournal.com/talkread.bml?journal=mrparker&itemid=148510
"Это было невыносимо. Дождь, стояние без всякой возможности уйти и Битлз. Нет ничего хуже."
Генiяльна.

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]mauz
2002-04-02 08:22 am UTC (link)
В отличие от вас с Паркером я Битлз люблю :) Но представить себе фразу могу, слегка переделав :) Например, с Битлз на любимого Паркером Витаса :)))

(Reply to this) (Parent)


[info]tymofiy
2006-03-02 04:54 pm UTC (link)
Непогано, дядьку, непогано :)

Дякую.

(Reply to this) (Thread)


[info]syarzhuk
2006-03-02 06:01 pm UTC (link)
Дзякуй за добрыя словы

(Reply to this) (Parent)


Create an Account
Forgot your login or password?
Login w/ OpenID
English • Español • Deutsch • Русский…