Home
А я брахаць ня ўмею, дык і завыў [entries|archive|friends|userinfo]
Абу Антось

[ userinfo | livejournal userinfo ]
[ archive | journal archive ]

Пастэрнак [Sep. 26th, 2005|04:04 pm]
[Tags|]
[Current Music |The Residents - Wormwood]

Котка раніцай званітавала ў сваю талерачку зь ежай. За што й атрымала новую мянушку Пастэрнак.
LinkLeave a comment

Кот і даасізм [Apr. 13th, 2005|08:38 am]
[Tags|]

Жонка ўчора скардзіцца: кот прыйшоў дадому, папрасіў піць. Яны пусьціла ваду з крана, а Сыдней сядзіць, ня п'е, а толькі глядзіць на струмень. Але-ж, тлумачу, кот дзесьці набраўся кітайскае філязофіі й зараз чакае, пакуль праплыве цела Барсіка з суседняе вуліцы.


http://community.webshots.com/photo/61477553/61477746rwIeyr
Link3 comments|Leave a comment

яны разумнейшыя за нас [Jan. 5th, 2005|03:59 pm]
[Tags|]

Кот звычайна забягае дадому, кідаецца да талеркі зь ежай, хутка глытае й выскоквае назад на вуліцу, пакуль дзьверы не зачынілі. Сёньня-ж я быў у добрым гуморы, падумаў - хай вольная жывёлка пабегае, чакаў колькі хвілін, можа пойдзе. Але кот упарта еў і нікуды не зьбіраўся. Ну, зачыніў я замок і пайшоў - а на вуліцы пачаўся сьнег. І не кажыце мне, што ён, у адрозьненьне ад мяне-дзюндзі, чытаў прагноз надвор'я. Не чытаў ён. Проста яны разумнейшыя за нас
Link1 comment|Leave a comment

ОДИН ДЕНЬ ИЗ ДНЕВНИКА КОТА [Jan. 5th, 2005|08:35 am]
[Tags|]

7.00
Пришел в комнату, умирая от голода )
Link4 comments|Leave a comment

Я хочу быть красивым, умным, изящным и честным [Jan. 5th, 2005|08:26 am]
[Tags|]

Выкладу сюды, каб не згубілася, а тое некаторыя нехарошыя чалавекі выдаляюць свае журналы, толькі ў гуглякэшы й знойдзеш...

Не то, чтобы я не любил людей. Но кошек я люблю больше )
Link12 comments|Leave a comment

Хайку пра ката [Sep. 28th, 2004|12:20 pm]
[Tags|, , ]
[Current Music |Pere Ubu - Pennsylvania]

Я прачнуўся рана, Сыдней, што грэўся побач, пацягнуў да дзьвярэй, але, калі я адчыніў, пайшоў ня ўніз, на вуліцу, а наверх, я, зьдзіўлены, папоўз за ім, ён мінаваў трэйці паверх і рушыў далей па лесьвіцы, дзьверы на дах былі адчыненыя й ён пайшоў туды, стаяла ноч, праз цёмныя хмары прабіваўся поўны месяц, кот быў маленечкі пад гэтым небам, але стаяў, горда задраўшы хвост, быццам кідаў выклік Прыродзе

хмары на небе
кот на даху пільнуе
месячных зайцоў
Link4 comments|Leave a comment

Сьвет не без добрых людзей [Jun. 9th, 2004|11:21 pm]
[Tags|]

Кот, пакуль мы шляліся па Нявадзе, трапіў у бойку. Нехта (думаю, што які сабака) моцна куснуў яго за хвост. Адна жанчына, дай ёй бог здароўя, йшла побач, убачыла Сыднея, які, як яна сказала, літаральна плакаў. Узяла яго дахаты, адвязла да ветэрынару, заплаціла за візыт, там кату ўкалолі антыбіётыкаў. Разьвесіла па раёне аб'явы, што кот у яе. Нехта з нашага дому ўбачыў, прынес аб'яву ды павесіў у нашым пад'ездзе. Так што сёньня Сыдней зноўку з намі!

Сказалі, што непрывітага ката цяпер шэсьць месяцаў нельга выпускаць на вуліцу. Ён, небарака, йрвецца гуляць, плача, як дзіця малое. Яшчэ й антыбіётыкі прыйдзецца яму есьці два тыдні, праўда, падабаліся, бо салодкія. Так што заўтра паеду, куплю нашыйнік з павадком і буду яго выгульваць так, на вяровачцы
Link2 comments|Leave a comment

navigation
[ viewing | most recent entries ]

Advertisement