| ENT! |
[May. 21st, 2007|08:25 am] |
 Я такі схадзіў на Extreme Noise Terror!
Адбывалася гэта ў прыкольным месьцы пад назвай Cambridge Elks Lodge (ага, й на сьцяне над бубнамі вялізная галава аленя). Арганізатары - сапраўдныя вар'яты, сагналі 8 гуртоў (я спазьніўся, таму пачуў толькі 7). Пачалі а чацьвертай гадзіне, закончылі пасьля дзясятай. Вельмі прыкольна - публіка панкавая, ўсе ў майках з назвамі любімых гуртоў (bonus points, калі гурт распаўся да твайго нараджэньня). Больш за ўсё было Dead Kennedys, Black Flag і тутэйшых Toxic Narcotic, але сустракаліся й Crass, і зусім малавядомыя кшталту Larm. Толькі Iskra нечым выдзялялася, бо грала ў іншым стылі (яны гэта называюць blackened crust, гэта па гуку чысты black metal, але ў іх неблагія палітычныя тэксты - навошта незразумела, ўсё роўна ні халеры не разабраць), усе астатнія былі абсалютна аднолькавыя і гралі нейкую хардкора-грайндкоравую мяшанку. Панкі й панкушкі (а дзяўчын было на зьдзіўленьне шмат, большасьцю прыблізна 15-гадовых; у адной з-пад майкі выбіваліся кранальныя ружовыя шлейкі ад станіка; ў другой з праклёпаных джынсаў віднеліся зайчыкі на майтках) танчылі вельмі дзіўна: з пагрозьлівым тварам разганяліся, прабягалі на другі бок, там тармазілі й беглі назад. Праўда, потым ўжо разышліся і зрабілі амаль нармальны mosh pit. Зразумела, што дзесьці на пятым гурце кісларод у паветры скончыўся, але гэта, як і ваніты ў прыбіральні й аб'ява - 'ў каго ёсьць месца ўпісацца ENT?', толькі дадавала аўтэнтычнасьці. На шостым гурце (Phobia) тэмпература ў залі паднялася настолькі, што акуляры сталі пацець. На сёмым ад сьпякоты, стомленасьці й выпітага піва я, не паверыце, заснуў. Гэта быў той самы Tоксік Hаркотык, шмат ідыётаў пасьля яго пайшлі дадому! Але я не здаваўся, чакаў, і нарэшце выйшлі куміры майго саплівага дзяцінства. Далі жару, паказалі, што такое сапраўдны грайнд. Шкада, гралі нядоўга, усяго хвілін 20, але цяпер у мяне ёсьць аўтэнтычны сетліст з аўтографам 'To Syarzhuk - punk as fuck' |
|
|
| Anal Cunt live! |
[Jan. 16th, 2007|11:17 pm] |
Мы уже рассказывали про чудного бостонского музыканта Сета Путнама. А пока он вместе с русским коллективом Anal Nosorog разъезжает по Финляндии, мы можем насладиться видеозаписью концерта. Завершается он чудной распевной композицией под названием EVEN THOUGH YOUR CULTURE OPPRESSES WONEN, YOU STILL SUCK YOU FUCKING TOWELHEAD |
|
|
| 2006 Live Music |
[Dec. 31st, 2006|10:51 am] |
Top 5 shows this year: 5. 4/25 Marassa Duo @ Lily Pad See my short review here
4. 3/24 Auktyon @ Somerville Theatre See my short review in Russian here
3. 12/12 The Ex @ Middle East Club Terrible support band (Aloha) and great live performance from one of the world's criminally underappreciated bands. Wall of two-guitar noise that makes sense - and a Hungarian folk song to boot!
2. 1/27 Jah Wobble and The English Roots Band @ Middle East English folk songs getting dub treatment from the bass guitar master!
1. 7/17 Slim Cessna's Auto Club @ Middle East A country band with punk rock energy. Tight musicianship and overall fun. Shame it was an underattended show at the MidEast upstairs.
Disappointment of the year: Reverend Glasseye. After a great 2005 - winning the WBCN Rumble and releasing the terrific 'Our Lady of The Broken Spine' what does Adam do? Fire the band, assemble brand new musicians and play with the stripped-down sound. Sorry, a girl on electrified harmonica is not the same - dark salvation music needs a sax! |
|
|
| артыкул пра беларускі рок |
[Aug. 17th, 2006|11:48 am] |
Неблагі артыкул пра беларускі рок (хаця й вольна трактуе факты) Мирон Боргулев - Белая музыка революции Весь артыкул - пад cut'ам, а тут працытую вельмі трапнае: Очень распространена тема войны. Причём понимается она совершенно не так, как в русском роке. Если россияне понимают её как нечто далёкое, идущее на окраине, откуда можно вернуться (“Он шёл не спеша, возвращаясь с войны”, “Чайф”), то в белорусском — как нечто вечное и постоянное, идущее на этой территории (“Вайна была заўсёды, вайна — наш правадыр”, “Вайна”, N.R.M.). ( Read more... ) |
|
|
| Marasssa Duo |
[Apr. 27th, 2006|05:48 pm] |
| [ | Tags | | | marassa, музыка | ] |
| [ | Current Music |
| | Butthole Surfers - Locust Abortion Technician | ] |
The percussionists were great. They played marimba, vibraphone, steel drum, congas and other percussible objects, some of which I don't know the names to. Thrown in with originals were numbers by Gillespie, Corea, Metheny and Coltrane (that one is the best)! Very interesting and unusual.
First, the door to the street was open, so the sounds of cars and passerbys were mixing with the marimba; I wanted to start clapping on the metal chairs as well, but refrained. Later someone closed the door, and the sound became tamer (after all, they call themselves "chamber music"!), but it was good nonetheless. New Yorkers, you gotta go to their show tomorrow: http://www.jdapercussion.com/groups/marassaduo.htm |
|
|
| Навіны культуры |
[Apr. 1st, 2006|10:03 am] |
- Схадзіў на "АўкцыЁн"
- Паглядзелі "Кіроўцу для Веры". Тыповы прадукт Імпэрыі Зла Імпэратара Пу - Крывавы Гэбіст (чымсьці нават падобны тварам да Пу) верціць людскімі жыцьцямі, а яны пра гэта не здагадваюцца, бо Крывавы Гэбіст разумнейшы за іх. Адзін генерал (яму па чыну палагаецца мець IQ вышэй за плінтус) робіць нейкія зрухі, але гіне ў бойцы з Крывавымі Гэбісцкімі Дэзінфектантамі. Напрыканцы стужкі, забіўшы жанчыну, Крывавы Гэбіст раптам робіцца Спачуваючым Чалавекам і адпускае кіроўцу зь немаўляткам. Карацей кажучы, Гэбня - яна крывавая, але справядлівая, таму лепей не перашкаджайце ей у нялёгкай барацьбе з Ворагамі Расеі, а, наадварот, дапамагайце, пішыце даносы.
- Заўтра будзем гуляць у штодзекалі. Дарэчы, пра нас ужо пішуць пытаньні
- У сераду пайду на Прэпадобнага Шклянае Вока
А яшчэ мы нарэшце купілі сабе кватэрку й зараз, замест таго каб флудзіць у ЖЖ, мне трэба пакавацца... |
|
|
| Coma chameleon |
[Nov. 1st, 2005|03:38 pm] |
Очень душевная статья про Сета Путнама, лидера группы Anal Cunt, который сначала написал песню "You’re In a Coma", а потом, обдолбавшись всем, чем угодно, сам в оную кому попал. Знамя Сида Вишеза в достойных руках! ( сохраню, чтоб не пропало поодиночке ) |
|
|
| А кошки плачут и кричат во всё горло |
[Sep. 28th, 2005|05:00 pm] |
| [ | Tags | | | музыка | ] |
| [ | Current Music |
| | Янка Дягилева - Домой! | ] |
Уж не знаю, кому принадлежит диск Янки "Домой!", который случайно остался у меня, да так и лежит уже который год. Но сегодня переслушал - мощнее альбома нет ничего. Нет ни одной песни, которой я поставил меньше четырёх звёздочек из пяти. По наполненности идеями можно сравнить разве что со студжевским Fun House. И даже манерные летовские "шумы" не портят картины. |
|
|
| добрае жыцьцё |
[Aug. 19th, 2005|07:09 pm] |
| [ | Tags | | | музыка | ] |
| [ | Current Music |
| | Gods Tower - The Eerie | ] |
На працы напісаў прыладу, каб аўтаматам за 10 секунд атрымліваць тое, што народ будаваў гадзінамі
Сёньня канцэрт Reverend Glasseye + Gogol Bordello; спадзяюся набыць апошні альбом "гогаляў"
Заўтра - ў лес, сьвяткаваць трайны дзень нараджэньня ilvyanyatka, lengie і alenok
У нядзелю вечарам пачнем трэніроўкі ў штодзекалі
Карацей кажучы, жыцьцё - добрае, чаго й вам жадаю |
|
|
| Gogol Bordello @ Middle East Club |
[May. 5th, 2005|01:12 am] |
| [ | Tags | | | gogol, музыка | ] |
| [ | Current Music |
| | Серебряные зайцы водят хоровод-thru the roof & underground! | ] |
А мы толькі што вярнуліся з канцэрту Gogol Bordello. Спачатку былі цыгане ВІА Ромэн. Дзяўчыны траслі спадніцамі й пелі добрымі галасамі, але гук быў вельмі дрэнны. Спадабалася, як яны пачалі распавядаць паміж песьнямі: "Мы - рома. Мы ня маем дачыненьня да Румыніі ці Рыму, мы - асобны народ. У нас ёсьць свая мова, больш за ўсё падобная на пянджабскую". І засьпявалі "Ой, да не будзіце тумэле маладога"...
У першых радох былі andryuha з alenok, яны то здымалі, то танчылі; ззаду тапталіся мы зь ilvyanyatkaм, efimg, lengie, marinka, subsur, kadrilka зь нейкім кадрам... Потым я заўважыў, як заўжды, бухога, vasechkinа.
І вось на сцэну выйшаў Жэня Хутц і зацягнуў "I'm just bordello kind of guy". Уся прастора перад сцэнай адразу ператварылася ў масавую воргію, дзе целы лёталі, рукі трасьліся ў паветры, а рты крычалі. "Гогалі" адыгралі колькі старых хітоў і перайшлі да новага матар'ялу, больш жорсткага за ранейшы. Але няхітрая лічылачка "Раз-два-казачок!" вельмі дапамагала трымаць рытм. Я быў у першых радох. Выканаў амаль усю праграму - пайграў на гітары Хутца, пакрычаў у мікрафон, які ён накіроўваў у натоўп, пабіў далоньню ў вялікі барабан, патрымаў Хутца, які пад "Баро Форо" сеў на той самы барабан і паехаў "у народ". Карацей, пот ліўся ракой, валасы махалі на ўсе бакі, а вушы проста залажыла. Але колькі кайфу! alenok ня вытрымала, пайшла ў бліжэйшую аптэку ды набыла сьпецыяльныя хвігнюшкі, якія запіхваюць у вушы, каб было ня так шумна. А на біс адыгралі нешта зусім незразумелае - песеньку з новага сумеснага з ВІА Ромэн праекту; цыганскі рэп, скажу вам, гэта нешта незвычайнае!
Пасьля канцэрту я трохі паразмаўляў зь Юрам Лемешавым ды Сяргеем Рабцавым - адпаведна баяністым ды скрыпачом, атрымаў подпісы на плякаціку. Цяпер можна ўжо й хату купляць, шпалеры - падпісаныя плякаты Чырвоных Элвісаў ды Гогаляў - ужо ёсьць. Усё, пайду адсыпацца.
Update: from Boston Globe: Balkan beat It's been 5+ months since Gogol Bordello's last visit to the Middle East, which means the band is long overdue for a return. Somehow, we never get tired of leader Eugene Hutz's oddball antics and the ragtag bunch of gypsy musicians he brings to town. The band has captured the tiny sliver of our heart that occasionally craves tunes from a Balkan wedding band gone awry. Thankfully, Hutz doesn't have that much competition. Bordello, for the uninitiated, is a motley crew of musicians who use punk, klezmer, and cabaret to tell the story of New York's immigrant diaspora. From that description alone, you can guess they're quite the downtown scenesters in New York. Tonight they're in Cambridge armed with unlikely dance songs from the amazing ''Gogol Bordello vs. Tamir Muskat." The band rolls into the Middle East Downstairs at 9, with Boston's own traditional Russian Gypsy music and dance band Via Romen opening. |
|
|
| Набокаўшчына нейкая |
[Feb. 1st, 2005|08:05 am] |
| [ | Tags | | | музыка | ] |
| [ | Current Music |
| | Nirvana - Incesticide | ] |
Толькі зараз (праз амаль 13 год!) заўважыў, што альбом Нірваны зваўся не Insecticide, а Incesticide. |
|
|
| Selfshit demo |
[Jul. 13th, 2004|11:11 am] |
My little review of the demo album by the Mensk grindcore band Selfshit. Download it here or there
Жыцьцё - гэта ланцужок выпадковых зьяваў. Калі-б не было ЖЖ, я-б не чытаў ilyavinarsky Калі-б я не чытаў Вінарскага, я-б не заўважыў ЖЖ-карыстальніцу nikadubrovsky Калі-б я ня стаў чытаць мадам Дуброўскую, я-б ня ведаў пра сайт http://www.zaraz.org/
Калі-б я не даведаўся пра zaraz.org, я-б не замовіў дыск менскіх грайнкораўцаў Selfshit. Дык вось, дэмка ахвігенная. Тэмп (ну, не экстрымнойзтэрраўскія 381 bpm, але таксама хуценька), гром, рык, напор - усё па найлепшых сусьветных узорах. Каверы Lawnmower Deth і Joy Division (хто-б мог падумаць, што дэпрэсьняковая Isolation можа прагучаць за якіх 30 секунд?). Два невялічкіх мінусы - зацягнутыя intro/outro і расейская накіраванасьць тэкстаў (ввп, чачня, etc). А так - цьвёрдыя 7-8 фейкджазікаў. Пампаваць тут ці тут |
|
|
| Пад сінім небам тым плыў човен залаты |
[May. 26th, 2004|10:32 am] |
У мястэчку, дзе я рос, Капітан жыў адстаўны Ён пра мора распавёў Нам, саплівым хлапчукам
Мы на захад паплылі Як падалей ад зямлі І ў зялёным моры мы Файна час пабавілі.
Мы жывем у чоўне залатым, Чоўне залатым, чоўне залатым Мы жывем у чоўне залатым, Чоўне залатым, чоўне залатым
Сябрукі таксама тут, Іх - найлепшая з кают І аркестра грае джаз...
Як галушкі ў масьле мы Што захочаш - ёсьць усё Мора зелень, неба сінь У нашым чоўне залатым
Мы жывем у чоўне залатым, Чоўне залатым, чоўне залатым Мы жывем у чоўне залатым, Чоўне залатым, чоўне залатым |
|
|
| Пакрытыкуйце пераклад, калi ласка |
[Feb. 26th, 2004|03:37 pm] |
арыгiнал
The winner today's plastic world; a mock-up is stronger than life The last ship froze still in the sea; the last lantern simply got tired, The lumps of my memory... my throat makes hoarse sounds
Oh, oh, oh my defense mourning ball of a glass eye Oh, oh, oh my defense sunbeam reflection of cheap world around us Sunbeam reflection of blind world around us
The winner today's plastic world; rejoicing is cardboard alarm Who would care for a slice of July sky?
Oh, oh, oh my defense mourning ball of a blind eye Oh, oh, oh my defense sunbeam reflection of glass world around us Sunbeam reflection of cheap world around us
The winner today's plastic world; a brick's always stronger than life The last ship has frozen in sea; the last lantern simply got tired, The lumps of my memory... my throat makes hoarse sounds
Oh, oh, oh my defense mourning ball of the blind world Oh, oh, oh my defense sunbeam reflection of glass eye above us Oh, oh, oh my defense! Oh, oh, oh my defense! |
|
|
| Музыка |
[Feb. 20th, 2004|02:46 pm] |
Пераслухаў тры трыбьюты: For The Masses - Tribute to Depeche Mode. Пачынаецца з Сьмешных Тыквачак, што граюць песьню Дэпешаў у стылi Cure. Сапраўды, сьмешна. Самi Cure там таксама ёсьць, але зусiм душу ня грэюць. Шмат беспантовага (pointless) паўпапсовага псэўдароку (Dishwalla, Veruca Salt, etc). Адзiны добры трэк - апошнi, Раммштайн каўбасiць ад душы (гэта пры тым, што наогул я Рамштайн ня вельмi).
Dugga Dugga Dugga - various artists play Drill. Прыкольная йдэя праекту - ў свой час Wire выпусьцiлi дыск Drill з 9 вэрсыямi адной песьнi. Гэтая песьня iм так падабалася, што Брус Гiльберт неяк сказаў, што "there can never be enough Drills". Ну, вось i зьляпалi праекцiк - сабралi электроншчыкаў (з больш-меньш вядомых - Legion of Green Men, Malka Spigel, Chris & Cosey) i сказалi - мiксуйце. Рэзультаты ня радуюць, добры толькi апошнi трэк, дзе Ex-Lion Tamers граюць 12 Drill U ў стылi Wire circa Pink Flag.
Smells Like Bleach - Nirvana tribute. Панкi другога сорту (Vibrators, на iх канцэрце я гэта й набыў, UK Subs, Total Chaos, Vice Squad, Flipper) граюць песьнi Нiрваны. Болей-меней можна слухаць толькi толькi нечаканых у гэтай кампанii Rosetta Stone. Ды й вэрсыя Smells Like Teen Spirit у выкананьнi Blanks 77 неблагая (але да Dokaka ёй далёка)
Але-ж ня толькi трыбьютамi... Па-першае, знайшоў старэнькi Clan of Xymox. Нiчога такога асаблiвага, але папса ўперамешку з готыкай - гэта заўжды добра. Па-другое, пераслухаў PainKiller - Buried Secrets. Напэўна, адзiная ў сьвеце супэргрупа (John Zorn - Bill Laswell - Michael Harris), зь якое не атрымаўся пшык як, скажам, з Neurotic Outsiders. Узяць канцэпцыю Naked City, дадаць туды dub'авыя сьхiльнасьцi Бiла Ласвэла... Атрымалася цукерка для крэйзанутых аматараў грайндкору кшталту мяне. Трохi кароценькiх трэкаў можна паслухаць тут: 1, 2, 3, але й больш доўгiя медленныя таксама добрыя.
Па-трэйцяе, слухаю Ад яйка" (Ab Ovo) вышэйзгаданага Бруса Гiльберта (Bruce Gilbert). Эксперымэнт на эксперымэнце сядзiць i эксперымэнтам паганяе. Але вельмi, вельмi цiкава.
Last but not least - адкапаў у сябе касэту Ruins - Stonehendge, якую нiколi да таго ня слухаў. Гэта проста сьвята нейкае! Два вар'яты-японцы - адзiн на басу, другi на бубнах - робяць ТАКОЕ! Трохi Naked City, трохi Nomeansno, галасы месцамi нагадалi Dokaka. Карацей, Ruins сур'ёзна прэтэндуюць на тое, каб стаць для мяне адкрыцьцём году. |
|
|
| It-ness |
[Feb. 13th, 2004|11:42 am] |
| [ | Tags | | | wire, музыка | ] |
| [ | Current Music |
| | Hox - It-ness | ] |
Дарэчы, пра Hox. У мяне ёсьць паганая звычка ў штыкi ўспрымаць новую музыку. Магу сумленна сказаць, што мне па першым праслухваньнi не спадабалiся такiя шэдэўры, як ( дзецям пасьля 18 можна й тыцнуць ) |
|
|
| navigation |
| [ |
viewing |
| |
most recent entries |
] |
| |
|
|