Home
А я брахаць ня ўмею, дык і завыў [entries|archive|friends|userinfo]
Абу Антось

[ userinfo | livejournal userinfo ]
[ archive | journal archive ]

Dünyayi kurtaran adam (Turkish Star Wars) [Jan. 3rd, 2007|10:49 pm]
[Tags|, ]

Неімаверны нечалавечы трэш турэцкага вырабу!
Музычка сьлізнутая зь 'Індыяны Джонса', а шмат якія кадры - з 'Зорных войнаў' (пры гэтым трошкі намудрылі з памерамі экранаў, таму Зорка Сьмерці выглядае болей як Яйка Сьмерці). Злы Чараўнік сяміцкага тыпу ўзростам у тысячу гадоў. Зямля трымаецца, бо пабудавала абараняльны шчыт з малекул чалавечых глуздоў. Монстры падобныя на цацачных мядзьведзянят, што ходзяць у позе 'Превед'. Каратэшныя бойкі, ад якіх прабівае на неўтрымальны ржач. Сьпяшайцеся бачыць, горш за гэтую стужку вы ня знойдзеце нідзе!

It is like that you've got only 100 bucks and you like to own a brand new Ferrari F50. What you do is find out some pictures of the Ferrari (and they're even lousy xerox copies), put them on cardboards, assemble them with cheap green adhesive tapes, and try to drive it on your feet.

Turkish Star Wars (1982) (eng. subtitles)

http://nanarland.com/Chroniques/Main.php?id_film=tsw
http://www.imdb.com/title/tt0182060/
http://spuller.livejournal.com/887259.html

P.S. Хутка выйдзе працяг - 'Сын чалавека, што ўратаваў сьвет'. ТОЛbКІ НЯ МОЙ МОСК!!!
LinkLeave a comment

Ты куда мяне клiчаш, Мунрэйкер? [Jan. 2nd, 2007|10:36 am]
[Tags|, ]
[Current Mood |Як паходня твой шаль ружавее]

А мы ўчора глядзелі Moonraker. Першая палова - масавая бонд-прадукцыя зь дзевачкамі, пагонямі й высокатэхналягічнымі дроцікамі. Але потым пачынаецца самы што ні ёсьць касмічны трэш з бласьцерамі, можа нават лепшы за другую серыю 'Госьці з будучыні'!

А вось (thx [info]zhuc) яшчэ стары добры трэш, на гэты раз беларускі
Link8 comments|Leave a comment

Clerks II / Bend It Like Beckham [Aug. 12th, 2006|08:14 am]
[Tags|]
[Current Music |Life After Life & Jello Biafra - Still Is Still Moving To Me]

Паглядзелі дзьве стужкі.
Першая - Клеркі (другія). Амаль настолькі-ж добрыя, як першыя. Іррра амаль усё адпісала, дадам толькі, што там практычна кожную фразу трэба вывучваць напамяць.
Like, maybe be an animal doctor. Why not me? I like seals and shit. Or maybe an astronaut. Yeah...be the first motherfucker to see a new galaxy, or find a new alien lifeform...and fuck it. People would be like, "There he goes. Homeboy fucked a martian once."

Другая - 'Закруці як Бекхэм'. Увесь час ў мяне было пачуцьцё, што я раптам перанесься ў СССР - бо такіх падлеткавых стужак тады было шмат. А тэма 'старае-новае', зразумела, не мяняецца з пары Эклезіясту.
At least I taught her full Indian dinner, the rest is up to God.
Link3 comments|Leave a comment

Першае красавіка прайшло не дарэмна! [Apr. 2nd, 2006|08:32 am]
[Tags|]
[Current Music |Глюкі]

Спачатку мы затэлефанавалі [info]vvz й распавялі, што ў Квінсі адчынілася малдаўская рэстарацыя. Уладзік, зразумела-ж, зацікавіўся ды стаў распытваць, як туды даехаць. Пасьля падрабязных directions Уладзя нарэшце запытаў, як рэстарацыя называецца. Як пачуў адказ "Дзевяціэтажка", засьмяяўся (раней ён распавядаў, што гэтае слова - адзіная розьніца паміж лексіконам малдаўскай і румынскай моваў).

Потым [info]ilvyanyatka набрала [info]ksenija_petrova й стала агітаваць яе прыехаць з катом Батыям у Чайнатаўн, бо там будзе конкурс на лепшага кітайскага ката (а ў Ксюшы, ў адрозьненьне ад Ільвяняткі, хлопчасябра напалову кітаец).

Падвечар спыталі [info]lengie, ці зьбіраецца яна ў Міддл Іст Клюб на канцэрт "Чайфу". Калі яна ўжо пачала зьбірацца ехаць у Кембрыдж, прызналіся.

Працягваючы тэму хаўчыку, разрэклямавалі [info]alenok быццам бы новую ўкраінскую рэстарацыю "Так".

Але найлепшы прышпіл быў апошнім - [info]ilvyanyatka акупавала хатні кампутар гаспадароў і пачала гнаць крэаціў. У рэзультаце [info]andryuha была прадэманстраваная амаль сапраўдная старонка Гугля, якая па запыту "Vatutino Airlines" і кнопачцы "I'm Feeling Lucky" адчыняла сайцік http://www.vatutino-airlines.com/ - дзе былі фоткі ерапляна братоў Райт і расклад палётаў на Юркоўку, Зьвенігарадку, Чаркасы й Лёндан. Гэта трэба было бачыць - я спужаўся, што [info]andryuha памрэ з рогату.

Паглядзелі High Fidelity - цудоўная стужка! Нягледзячы на тое, што музычны густ у ніх быў дрэнны, а Green Day зусім непадобныя на Stiff Little Fingers, ды й версыю Suspect Device яны сыгралі няправільную!

Well, I've been listening to my gut since I was 14 years old, and frankly speaking, I've come to the conclusion that my guts have shit for brains.
LinkLeave a comment

Навіны культуры [Apr. 1st, 2006|10:03 am]
[Tags|, , , , ]

  • Схадзіў на "АўкцыЁн"
  • Паглядзелі "Кіроўцу для Веры". Тыповы прадукт Імпэрыі Зла Імпэратара Пу - Крывавы Гэбіст (чымсьці нават падобны тварам да Пу) верціць людскімі жыцьцямі, а яны пра гэта не здагадваюцца, бо Крывавы Гэбіст разумнейшы за іх. Адзін генерал (яму па чыну палагаецца мець IQ вышэй за плінтус) робіць нейкія зрухі, але гіне ў бойцы з Крывавымі Гэбісцкімі Дэзінфектантамі. Напрыканцы стужкі, забіўшы жанчыну, Крывавы Гэбіст раптам робіцца Спачуваючым Чалавекам і адпускае кіроўцу зь немаўляткам. Карацей кажучы, Гэбня - яна крывавая, але справядлівая, таму лепей не перашкаджайце ей у нялёгкай барацьбе з Ворагамі Расеі, а, наадварот, дапамагайце, пішыце даносы.
  • Заўтра будзем гуляць у штодзекалі. Дарэчы, пра нас ужо пішуць пытаньні
  • У сераду пайду на Прэпадобнага Шклянае Вока


А яшчэ мы нарэшце купілі сабе кватэрку й зараз, замест таго каб флудзіць у ЖЖ, мне трэба пакавацца...
Link3 comments|Leave a comment

Everything is Illuminated [Oct. 11th, 2005|11:17 am]
[Tags|]

http://www.livejournal.com/users/yelya/45752.html
http://www.livejournal.com/users/marinka/148559.html
http://www.livejournal.com/users/dmetlitsky/169745.html
http://www.livejournal.com/users/leonya/56949.html
Link

Чарлі й Чакалядная Хвабрыка [Oct. 8th, 2005|07:49 am]
[Tags|]
[Current Music |Гражданская Оборона - Долгая Счастливая Жизнь (рыхтуемся)]

Паглядзелі "Чарлі й чакалядную хвабрыку" з Джоні Дэпам. Што скажу - кг/ам. Джонідэп выглядаў гатычна й хадзіў па сваёй ніібацца глямурнай хвабрыцы. А скончылася сямейнымі каштоўнасьцямі й надвышанай канцэнтрацыей саплей у чакалядзе, а нам гэта есьці. Вельмі не спадабаліся жарцікі наконт канібалізму - былі-б у мяне дзеткі, не захацелася-б, каб яны такое чулі/так жартавалі. Карацей кажучы, гітарыстам (ён граў з батхолсурферамі ў праекціку P) мне джонідэп падабаецца нашмат болей за актора.

Пасьля гэтага забеглі ў другую залю, дзе глядзелі апошнія 15 хвілін "Вайны Сьветаў". Там добрыя марсіяне мачылі дрэнных саентолягаў, але захварэлі й памёрлі, так што галівудскага гэпі-энду не атрымалася. Ды яшчэ й разбурылі будынак, вельмі падобны на кембрыджскую Glass Factory, што на 28-м шляху.
Link2 comments|Leave a comment

(no subject) [May. 14th, 2004|02:02 pm]
[Tags|]
[Current Music |Mango-Mango - Full Schtschoers]

Дарэчы, знайшоў нестыкоўку ў сюжэце Зязюлі
Link4 comments|Leave a comment

Kiно [Mar. 25th, 2002|02:46 pm]
[Tags|]
[Current Music |Boney NEM- The Very Best of Greatest Hits]

Яшчэ адна шыкоўная стужка: Dogma Кевiна Смiта. Рагаталi так, што сьценкi трасьлiся.
(Метатрон, голас Бога) Вы, людзi, фiзычна ня можаце ўспрымаць Боскi голас. Мы сапсавалi пяць Адамаў, пакуль дапёрлi

Але, сам таго ня ведаючы, Кевiн Смiт дапёр да Iсьцiны. Бог сапраўды ёсьць ня вельмi разумнай жанчынай, жахлiвай, як Аланiс Морысэт. I Боскi голас немагчыма чуць, гэтаксама як Марысэтаўскi.
Link10 comments|Leave a comment

(no subject) [Mar. 22nd, 2002|05:06 pm]
[Tags|]
[Current Music |Boney Nem - Kolorowe Jarmarki]

Глядзелi ўчора "Тых, хто сьпiць узiмку" Tom'a Tykwer'a. Гэта не "Бяжы, Лола!", але таксама выдатная й вельмi добра зьнятая стужка. Тыквер заслужана далучаецца да Кустурыцы й Джармана ў катэгорыю "любiмыя".

P.S. Дзе можна набыць цi скачаць саўндтрэкi да Winterschlaeffer i Lola Rennt?
LinkLeave a comment

navigation
[ viewing | most recent entries ]

Advertisement