Home
А я брахаць ня ўмею, дык і завыў [entries|archive|friends|userinfo]
Абу Антось

[ userinfo | livejournal userinfo ]
[ archive | journal archive ]

Працяг тэмы [May. 4th, 2009|04:09 pm]
[Tags|, ]

Чытачы гэтага ўтульнага дзёньнічку ўжо ведаюць, што гурт 'Грамадзянская абарона' быў заснаваны ў Англіі. А сёньня стала вядома, што гурт 'Сэктар Газа' пасьля сьмерці Юры Хоя не распаўся, а пераехаў у Бразылію й грае грайндкор/краст-панк.
Панкі хой!

The readers of this cozy blog already know that the famous Russian punk band 'Civil Defense' was founded in England. Today I found out that 'Sector of Gaza' didn't disband upon Yury Khoy's death, but relocated to Brazil, where it's playing grindcore/crust punk

Punk's not dead!
Link

Nothing but good news [Jun. 18th, 2008|10:00 am]
[Tags|, ]
[Current Music |Gogol Bordello - East Infection]

New ENT album!

From Extreme Noise Terror:
New Album - "Law Of Retaliation"
"Law Of Retaliation" the new album from Extreme Noise Terror is finally finished! Containing 18 tracks it sees the band return to their roots with politically & socially aware lyrics set to a musical assault of brutal grinding hardcore punk & features artwork by Mid (Bait & Deviated Instinct).

Recorded & mixed at the infamous Springvale Studio in Ipswich it is planned to be released in September on Osmose Productions.
Link

ENT! [May. 21st, 2007|08:25 am]
[Tags|, , ]
[Current Mood |accomplished]


Я такі схадзіў на Extreme Noise Terror!

Адбывалася гэта ў прыкольным месьцы пад назвай Cambridge Elks Lodge (ага, й на сьцяне над бубнамі вялізная галава аленя). Арганізатары - сапраўдныя вар'яты, сагналі 8 гуртоў (я спазьніўся, таму пачуў толькі 7). Пачалі а чацьвертай гадзіне, закончылі пасьля дзясятай.
Вельмі прыкольна - публіка панкавая, ўсе ў майках з назвамі любімых гуртоў (bonus points, калі гурт распаўся да твайго нараджэньня). Больш за ўсё было Dead Kennedys, Black Flag і тутэйшых Toxic Narcotic, але сустракаліся й Crass, і зусім малавядомыя кшталту Larm. Толькі Iskra нечым выдзялялася, бо грала ў іншым стылі (яны гэта называюць blackened crust, гэта па гуку чысты black metal, але ў іх неблагія палітычныя тэксты - навошта незразумела, ўсё роўна ні халеры не разабраць), усе астатнія былі абсалютна аднолькавыя і гралі нейкую хардкора-грайндкоравую мяшанку. Панкі й панкушкі (а дзяўчын было на зьдзіўленьне шмат, большасьцю прыблізна 15-гадовых; у адной з-пад майкі выбіваліся кранальныя ружовыя шлейкі ад станіка; ў другой з праклёпаных джынсаў віднеліся зайчыкі на майтках) танчылі вельмі дзіўна: з пагрозьлівым тварам разганяліся, прабягалі на другі бок, там тармазілі й беглі назад. Праўда, потым ўжо разышліся і зрабілі амаль нармальны mosh pit. Зразумела, што дзесьці на пятым гурце кісларод у паветры скончыўся, але гэта, як і ваніты ў прыбіральні й аб'ява - 'ў каго ёсьць месца ўпісацца ENT?', толькі дадавала аўтэнтычнасьці. На шостым гурце (Phobia) тэмпература ў залі паднялася настолькі, што акуляры сталі пацець. На сёмым ад сьпякоты, стомленасьці й выпітага піва я, не паверыце, заснуў. Гэта быў той самы Tоксік Hаркотык, шмат ідыётаў пасьля яго пайшлі дадому! Але я не здаваўся, чакаў, і нарэшце выйшлі куміры майго саплівага дзяцінства. Далі жару, паказалі, што такое сапраўдны грайнд. Шкада, гралі нядоўга, усяго хвілін 20, але цяпер у мяне ёсьць аўтэнтычны сетліст з аўтографам 'To Syarzhuk - punk as fuck'
Link2 comments|Leave a comment

Rejoice and be happy [Apr. 8th, 2007|12:42 pm]
[Tags|, , ]
[Current Mood | happy]
[Current Music |Extreme Noise Terror & Driller Killer - Split]


Extreme Noise Terror
запісалі міні-альбомчык (спліт з Driller Killer) і ў траўні едуць да нас. Гучаць ГЭТАКСАМА, як у 87-м, вось радасьць!
Link2 comments|Leave a comment

Anal Cunt live! [Jan. 16th, 2007|11:17 pm]
[Tags|, , ]

Мы уже рассказывали про чудного бостонского музыканта Сета Путнама. А пока он вместе с русским коллективом Anal Nosorog разъезжает по Финляндии, мы можем насладиться видеозаписью концерта. Завершается он чудной распевной композицией под названием EVEN THOUGH YOUR CULTURE OPPRESSES WONEN, YOU STILL SUCK YOU FUCKING TOWELHEAD
Link

Coma chameleon [Nov. 1st, 2005|03:38 pm]
[Tags|, , ]

Очень душевная статья про Сета Путнама, лидера группы Anal Cunt, который сначала написал песню "You’re In a Coma", а потом, обдолбавшись всем, чем угодно, сам в оную кому попал. Знамя Сида Вишеза в достойных руках!
сохраню, чтоб не пропало поодиночке )
Link

Няма лепшага мэтаду прачнуцца цёмнай халоднай студзеньскай раніцай [Jan. 19th, 2005|05:52 am]
[Tags|, ]
[Current Music |Extreme Noise Terror - Damage 381]

Няма лепшага мэтаду прачнуцца цёмнай халоднай студзеньскай раніцай, як паслухаць трошкі грайндкору
Link2 comments|Leave a comment

Selfshit demo [Jul. 13th, 2004|11:11 am]
[Tags|, ]

My little review of the demo album by the Mensk grindcore band Selfshit.
Download it here or there

Жыцьцё - гэта ланцужок выпадковых зьяваў.
Калі-б не было ЖЖ, я-б не чытаў [info]ilyavinarsky
Калі-б я не чытаў Вінарскага, я-б не заўважыў ЖЖ-карыстальніцу [info]nikadubrovsky
Калі-б я ня стаў чытаць мадам Дуброўскую, я-б ня ведаў пра сайт http://www.zaraz.org/

Калі-б я не даведаўся пра zaraz.org, я-б не замовіў дыск менскіх грайнкораўцаў Selfshit.
Дык вось, дэмка ахвігенная. Тэмп (ну, не экстрымнойзтэрраўскія 381 bpm, але таксама хуценька), гром, рык, напор - усё па найлепшых сусьветных узорах. Каверы Lawnmower Deth і Joy Division (хто-б мог падумаць, што дэпрэсьняковая Isolation можа прагучаць за якіх 30 секунд?). Два невялічкіх мінусы - зацягнутыя intro/outro і расейская накіраванасьць тэкстаў (ввп, чачня, etc). А так - цьвёрдыя 7-8 фейкджазікаў.
Пампаваць тут ці тут
LinkLeave a comment

Музыка [Feb. 20th, 2004|02:46 pm]
[Tags|, ]

Пераслухаў тры трыбьюты:
For The Masses - Tribute to Depeche Mode. Пачынаецца з Сьмешных Тыквачак, што граюць песьню Дэпешаў у стылi Cure. Сапраўды, сьмешна. Самi Cure там таксама ёсьць, але зусiм душу ня грэюць. Шмат беспантовага (pointless) паўпапсовага псэўдароку (Dishwalla, Veruca Salt, etc). Адзiны добры трэк - апошнi, Раммштайн каўбасiць ад душы (гэта пры тым, што наогул я Рамштайн ня вельмi).

Dugga Dugga Dugga - various artists play Drill. Прыкольная йдэя праекту - ў свой час Wire выпусьцiлi дыск Drill з 9 вэрсыямi адной песьнi. Гэтая песьня iм так падабалася, што Брус Гiльберт неяк сказаў, што "there can never be enough Drills". Ну, вось i зьляпалi праекцiк - сабралi электроншчыкаў (з больш-меньш вядомых - Legion of Green Men, Malka Spigel, Chris & Cosey) i сказалi - мiксуйце. Рэзультаты ня радуюць, добры толькi апошнi трэк, дзе Ex-Lion Tamers граюць 12 Drill U ў стылi Wire circa Pink Flag.

Smells Like Bleach - Nirvana tribute. Панкi другога сорту (Vibrators, на iх канцэрце я гэта й набыў, UK Subs, Total Chaos, Vice Squad, Flipper) граюць песьнi Нiрваны. Болей-меней можна слухаць толькi толькi нечаканых у гэтай кампанii Rosetta Stone. Ды й вэрсыя Smells Like Teen Spirit у выкананьнi Blanks 77 неблагая (але да Dokaka ёй далёка)

Але-ж ня толькi трыбьютамi... Па-першае, знайшоў старэнькi Clan of Xymox. Нiчога такога асаблiвага, але папса ўперамешку з готыкай - гэта заўжды добра.
Па-другое, пераслухаў PainKiller - Buried Secrets. Напэўна, адзiная ў сьвеце супэргрупа (John Zorn - Bill Laswell - Michael Harris), зь якое не атрымаўся пшык як, скажам, з Neurotic Outsiders. Узяць канцэпцыю Naked City, дадаць туды dub'авыя сьхiльнасьцi Бiла Ласвэла... Атрымалася цукерка для крэйзанутых аматараў грайндкору кшталту мяне. Трохi кароценькiх трэкаў можна паслухаць тут: 1, 2, 3, але й больш доўгiя медленныя таксама добрыя.

Па-трэйцяе, слухаю Ад яйка" (Ab Ovo) вышэйзгаданага Бруса Гiльберта (Bruce Gilbert). Эксперымэнт на эксперымэнце сядзiць i эксперымэнтам паганяе. Але вельмi, вельмi цiкава.

Last but not least - адкапаў у сябе касэту Ruins - Stonehendge, якую нiколi да таго ня слухаў. Гэта проста сьвята нейкае! Два вар'яты-японцы - адзiн на басу, другi на бубнах - робяць ТАКОЕ! Трохi Naked City, трохi Nomeansno, галасы месцамi нагадалi Dokaka. Карацей, Ruins сур'ёзна прэтэндуюць на тое, каб стаць для мяне адкрыцьцём году.
Link7 comments|Leave a comment

navigation
[ viewing | most recent entries ]

Advertisement